«Голасу няма». Імаверна, Лукашэнка зноў хварэе


Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступаў на нарадзе па рэгуляванню цэнаў у хваравітым стане, у яго быў моцна ахрыплы голас.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе 21 снежня.
Фота: president.gov.by

Раней медыі звярнулі ўвагу, што ўжо на нарадзе па меліярацыі 19 снежня ён быў ахрыплым і ў яго слязіліся вочы. Аднак сёння, 21 снежня, голас Лукашэнкі гучаў значна горш, на што ён сам звярнуў увагу.

«Голасу няма, таму будзем шэптам праводзіць нараду», – заявіў Лукашэнка на пачатку нарады моцна ахрыплым голасам.

Тэлеграм-канал «Пул Первого», які апублікаваў гэтае відэа з нарады, стан здароў Лукашэнкі не каментаваў, а перавёў усё ў жарт: маўляў, грошы любяць цішыню.

Нагадаем, Лукашэнка моцна хварэў сёлета ў траўні: тады ён не з’яўляўся на публіцы 5 дзён. Перад тым, на мерапрыемствах у Маскве 9 траўня, усе заўважылі, што ён кепска выглядаў, правая рука была перабінтаваная і яму цяжка было хадзіць. На шосты дзень Лукашэнка ўсё-ткі зʼявіўся на публіцы, але было бачна, што яшчэ не цалкам ачуняў. Потым ён тлумачыў, што нібыта перанёс адэнавірус.

Hавiны
Лукашэнка: Паміраць я не збіраюся, вы яшчэ пакутаваць са мной будзеце вельмі доўга
2023.05.23 23:21

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў