«Мэсідж усёй сістэме Лукашэнкі». Кіраўнік НАУ папярэдзіў сілавікоў пра немінучую адказнасць


Кіраўнік НАУ Павел Латушка ў эфіры «Белсату» пракаментаваў рашэнне пракуратуры Польшчы выдаць еўрапейскі ордар на арышт начальніка ізалятару на Акрэсціна і ягонага намесніка, а таксама іншых сілавікоў. Палітык заявіў, што гэта вельмі важны мэсідж усёй сістэме Лукашэнкі: рэпрэсіі ў Беларусі не застануцца без адказнасці.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Гэты вельмі важны мэсідж усёй сістэме Лукашэнкі: незалежна ад таго, калі былі здзейсненыя злачынствы, яны будуць раскрывацца, і асобы, якія іх здзейснілі, будуць пакараныя – раней ці пазней», – заявіў старшыня НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка.

Гэтак палітык пракаментаваў еўрапейскі ордар, выдадзены польскаю пракуратураю на арышт начальніка ЦІП Акрэсціна Яўгена Шапяцько і ягонага намесніка Глеба Дрыля, начальніка жодзінскай турмы Дзмітрыя Страбкова і яшчэ трох міліцыянтаў:

«Фактычна праз усё іхнае жыццё яны могуць быць затрыманыя за злачынствы, якія здзейснілі ў 2020 годзе на тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі кожнай краіны ЕЗ, але не толькі, бо польскія структуры будуць камунікаваць і з Інтэрполам. Дзе б яны ні з’явіліся, яны могуць быць затрыманыя і выдадзеныя Польшчы для следчых дзеянняў і прыцягнення да крымінальнай адказнасці».

Hавiны
Злачынцаў рэжыму Лукашэнкі ўпершыню абвесцілі ў міжнародны вышук
2023.10.20 21:17

Латушка адзначыў, што аніякіх дамоўленасцяў пра касаванне пераследу тых, хто катуе беларусаў, быць не можа, у адрозненне ад гісторыяў, як гэта было раней, калі ў Беларусі вызвалялі палітычных вязняў у абмен на нейкія саступкі Захаду:

«У адносінах да гэтых асобаў, да якіх распачатыя крымінальныя справы, угоды ўжо немагчымыя. Лукашэнка – стары чалавек, ён адыдзе з гэтага жыцця раней, чым гэтыя людзі, якіх цяпер пераследуюць. Яны маладзейшыя. І гэта азначае, што пасля ягонай смерці наступіць сітуацыя (спадзяюся, нам не давядзецца доўга чакаць), што яны будуць прыцягнутыя да адказнасці».

Старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення не выключыў, што наступны кіраўнік Беларусі, нават калі гэта будзе асоба з сістэмы, выдасць адказных за рэпрэсіі Захаду дзеля нармалізацыі стасункаў:

«Мы можам уявіць, што заўтра замест Лукашэнкі з’явіцца Качанава, і ніхто не выключае, што яна можа проста здаць гэтых людзей і выдаць пракуратуры Польшчы або пракуратуры Нью-Ёрку».

Павел Латушка нагадаў справу прымусовай пасадкі ў Менску самалёта «Ryanair», у выніку якой пракуратура Нью-Ёрку год таму фактычна абвесціла ў вышук кіраўніка «Белаэранавігацыі» і ягонага намесніка:

«Гэта мэсідж усім, хто працягвае здзяйсняць злачынствы: яны будуць пакараныя, калі не спыняцца. І калі такая колькасць справаў вакол Лукашэнкі пачынаецца, гэта моцны мэсідж, што хутка прыйдзе час і на яго».

Каментар
Што такое ўніверсальная юрысдыкцыя і хто з лукашэнкаўскіх чыноўнікаў панясе адказнасць паводле яе?
2023.09.19 16:13

Цалкам размову глядзіце тут:

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў