Палітвязня Ягора Дуднікава будуць судзіць у закрытым рэжыме


У Менгарсудзе пачаўся разгляд справы супраць палітвязня, грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава. Па просьбе пракурора суддзя Сяргей Хрыпач абвесціў працэс закрытым, паведамляе «Медиазона».

Такое рашэнне было прынята «з мэтай выключэння распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі» і «для абароны спецыяліста Князева».

Дуднікаву выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 361 («Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы») і арт. 130 («Распальванне варожасці») Крымінальнага кодэксу.

Па версіі пракуратуры, Дуднікаў з 19 студзеня па 21 траўня 2021 года ў адным з тэлеграм-чатаў апублікаваў «не менш за 55 агучаных ім галасавых паведамленняў заахвочвальнага характару» з мэтай «нагнятання напружанасці і канфліктнасці ў грамадстве і дзяржаве». Таксама, як сцвярджаецца, у чаце расеец нібыта «заклікаў да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, узнікненню масавых беспарадкаў з гвалтам да прадстаўнікоў улады».

Ягора Дуднікава затрымалі 5 траўня ў Менску. Арышт Дуднікава быў звязаны са справай «ОГСБ», па дзяржаўным тэлебачанні яго называлі адным адміністратараў аднайменнага рэсурсу. Потым ТГ-канал і чат «ОГСБ» Вярхоўны суд абвесціў тэрарыстычнай арганізацыяй.

Hавiны
«Пастаянныя галаўныя болі і панічныя напады». Стан затрыманага ў Беларусі грамадзяніна РФ пагоршыўся
2021.07.03 17:43

РР belsat.eu

Стужка навінаў