Па факце інцыдэнту ў клубе «Crazy Horse» распачалі крымінальную справу


Следчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць падлетка, які распыліў пярцовы балончык у натоўпе людзей у клубе «Crazy Horse». Сілавікі затрымалі 17-гадовага вучня адной са сталічных школ, паведамляе СК.

У клубе «Crazy Horse» распылілі пярцовы газ і запалілі дымавую шашку, ёсць пацярпелыя. Менск, Беларусь. 16 студзеня 2022 года.
Фота: nashaniva.com

Паводле следства, 16 студзеня сёлета ў клубе «Crazy Horse» падчас вечарынкі 17-гадовы вучань сталічнай школы распыліў пярцовы балончык у натоўп людзей. Міліцыянты затрымалі падазраванага. Следчыя распачалі супраць яго крымінальную справу паводле ч.3 арт.339 КК («Асабліва злоснае хуліганства»). Хлопец пасля затрымання так і не змог патлумачыць, навошта ён распыліў газ. Але ў выніку ягонага ўчынку пацярпелі 4 дзяўчыны. Цяпер яны ў больніцы.

Hавiны
У менскім клубе распылілі пярцовы газ і запалілі дымавую шашку. Ёсць пацярпелыя
2022.01.16 22:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў