Беларусы сабралі грошы на аперацыю Віталю Тысеву


Больш за 45 тысячаў еўраў сабралі беларусы на аперацыю Віталю Тысеву, які пацярпеў ад катаванняў сілавікоў у жніўні 2020 году.

Віталь Тысеў.
Фота: zrzutka.pl

У жніўні 2020 году Віталя Тысева затрымалі і жорстка збілі сілавікі. Адным з наступстваў катаванняў стала тое, што з мужчыны пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аутаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы.

Ад пераследу Віталь з’ехаў у Польшчу. Тут лекары прыйшлі да высновы, што яму патрэбная аперацыя. На лячэнне неабходна агулам 203 тысячы злотых, або 45 тысячаў еўраў. І гэтыя грошы беларусы сабралі. У зборы прынялі ўдзел больш за 1500 чалавек.

Беларус беларусу
«Палівалі з брандспойта, добра далі па касцях». Скалечанаму сабралі 20 тысяч еўраў
2023.05.19 15:32

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў