За «здраду дзяржаве» затрымалі былога галоўнага доктара санаторыю «Беларусь» Андрэя Кобеля


Былы галоўны доктар санаторыю «Беларусь» у Літве быў затрыманы паўгода таму за шпіянаж на карысць Літвы. Пра гэта паведамілі ў фільме на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

«Літоўцы абклалі яго паводле ўсіх правілаў шантажу: пагражалі крымінальнай справай за махінацыю з зямельным участкам і крадзеж сродкаў пры рэканструкцыі санаторыю. Маўляў, пазбавяць яго і чальцоў сям’і дазволу на жыхарства, а сыну падкінуць у аўтамабіль наркотыкі», – сцвярджаецца ў сюжэце.

Нібыта пад ціскам Андрэй Кобель падпісаў абавязкі аб супрацы, збіраў і перадаваў звесткі на беларусаў, якія адпачывалі ў санаторыях, у тым ліку – аб рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы, якая месціцца на тэрыторыі санаторыю «Беларусь» у Расеі. Быццам бы атрымліваў за інфармацыю некалькі сотняў еўраў.

Сцвярджаецца, што затрымалі Андрэя Кобеля паўгода таму. У сюжэце яго называюць «маштабнай асобай». 10 гадоў ён працаваў галоўным доктарам санаторыю «Беларусь» у Літве, потым – у Сочы, пазней кіраваў аддзелам РНПЦ у Менску.

Паведамляецца, што Кобель быў затрыманы за «здраду дзяржаве».

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў