ЗША ўвялі санкцыі супраць фізічных асобаў з Расеі і Беларусі. Сярод іх афіцыйная жонка Лукашэнкі


ЗША ўвялі санкцыі ў дачыненні шэрагу фізічных асобаў з Расеі і Беларусі. Спіс апублікаваны на сайце Мінфіну ЗША.

У гэта спіс трапіла і Галіна Радзіёнаўна Лукашэнка, афіцыйная жонка Аляксандра Лукашэнкі, маці Віктара і Дзмітрыя.

Вяселле Лукашэнкі і Галіны Жаўняровіч.
Фота: «Комсомольская правда в Беларуси»

Прычым ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс 38 магчымых варыянтаў напісання імя і прозвішча Лукашэнкі.

З афіцыйнаю жонкаю Аляксандр Лукашэнка фактычна не жыве разам з таго часу, як быў абраны прэзідэнтам у 1994 годзе. Але Галіна хоць і не пры Лукашэнку, але з дзецьмі добра камунікуе і лятае адпачываць за мяжу з дыпламатычным пашпартам.

У гэтым лютым «Белсат» рабіў расследаванне, як адпачываюць чальцы сям’і Лукашэнкі.

Фото
От врача – до мисс Беларусь: женщины вокруг Лукашенко за все 25 лет
2019.07.15 10:22

АД belsat.eu

Стужка навінаў