Памёр журналіст Алег Ануфрыенка


Ад цяжкой і нечаканай хваробы памёр журналіст Алег Ануфрыенка, які працаваў з «Радыё Свабода» і «TUT.by».

Алег Ануфрыенка. Крыніца: Еўрарадыё

Алегу было 35 гадоў. Аб смерці журналіста паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Прычынай смерці стала «цяжкая і нечаканая хвароба».

Апошнім часам Алег працаваў у Празе на канале «Настоящее время», таксама ён супрацоўнічаў з «Радыё Свабода» і парталам «TUT.by».

Рэдакцыя «Белсат» выказвае спачуванні родным і блізкім Алега.

РШ belsat.eu

Стужка навінаў