Міліцыянты затрымалі вядучага спецыяліста прадпрыемства, што займаецца энергазабеспячэннем. У затрыманага знайшлі дарагія аўтамабілі, больш за 140 тысяч долараў ЗША, 700 тысяч расейскіх рублёў і нават залатыя зліткі, піша прэсавая служба МУС.
Міліцыянты затрымалі 49-гадовага вядучага спецыяліста аддзелу цеплатэхнічнага абсталявання аднаго з прадпрыемстваў. Падазраваны дапамагаў прыватнай арганізацыі перамагаць у тэндарах. За сваю «паслугу» спецыяліст атрымліваў пэўны адсотак ад сумы замовы. Якраз падчас перадачы грошай сілавікі яго і затрымалі. Хабарніку перадалі амаль 70 тысячаў рублёў.
У затрыманага міліцыянты знайшлі дарагія машыны, больш за 140 тысяч долараў ЗША, 700 тысяч расейскіх рублёў, залатыя зліткі.
Следчыя завялі крымінальную справу.
Алена Аляксандрава belsat.eu