Святлана Ціханоўская сустрэлася з Джо Байдэнам


Як паведамляе «Радыё Свабода», пасля сваёй прамовы Джо Байдэн сустрэўся са Святланай Ціханоўскай. Падрабязнасцяў пакуль няма.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме 28 ліпеня 2021 года.
Фота: POTUS / Twitter

Пасля заканчэння прамовы Джо Байдэна, зробленай каля Віленскага ўніверсітэту, каманда прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі праводзіла Святлану Ціханоўскую ў памяшканне на сустрэчу з амерыканскім лідарам.

Святлана Ціханоўская разам са сваім дарадцам Франакам Вячоркам прысутнічала на трыбуне сярод першых асобаў Літвы: прэзідэнта Гітанаса Науседы, прэм’ер-міністаркі Інгрыды Шыманіце, міністраў літоўскага ўраду, чальцоў Сейма, віленскага архіепіскапа Гінтараса Грушаса і іншых.

Як вядома, у сваёй прамове Джо Байдэн згадаў таксама і Беларусь, заклікаўшы працягваць змагацца і нагадваць свету пра надзею.

Падрабязнасцяў сустрэчы пакуль няма.

Hавiны
Прамова Джо Байдэна ў Вільні: Працягвайце змагацца!
2023.07.12 22:44

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў