Галоўнае за дзень: Пуцін на тэлефоне, беларусы на маршы, Мацкевіч галадае 9-я содні


Заходнія медыі паведамілі, што Пуцін прыняў рашэнне атакаваць Украіну і што найбольш верагодная дата нападу – 16 лютага. «Белсат» пераказвае галоўныя навіны 12 лютага – большасць з іх пра магчымасць вайны.

Бел-чырвона-белыя сцягі на ўкраінскім «Маршы еднасці». Кіеў, Украіна. 12 лютага 2022 года.
Фота: nv.ua

Ужо 14 краінаў свету заклікалі сваіх грамадзян пакінуць Украіну праз пагрозу вайны. Расейскія дыпламаты пачалі пакідаць Украіну. Больш за 230 навукоўцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расеі выступілі з адкрытым зваротам супраць расейскай агрэсіі.

Прэзідэнт Украіны заклікаў не панікаваць: казаў, што разумее ўсе рызыкі, але прасіў перадаць яму дакладную інфармацыю пра «стоадсоткавае ўварванне ва Украіну», калі такая ёсць. Украінцы выйшлі на «Марш еднасці» ў Кіеве – беларусы падтрымалі.



Сілы спецыяльных аперацыяў Беларусі перакінулі да мяжы з Украінай. У Сенаце ЗША прапануюць увесці санкцыі супраць Беларусі за садзейнічанне расейскай агрэсіі. Пра вайну ў Беларусі пытаў турэцкі міністр замежных справаў.

На тле пагрозы з боку Беларусі Украіна стала пільна даглядаць беларусаў на мяжы – і многім адмаўляць. У ліку тых, каго не пусцілі ва Украіну, быў і журналіст Мікіта Мелказёраў, які прыляцеў у Кіеў нават не з тэрыторыі Беларусі.

Hавiны
Заходнія медыі: Пуцін прыняў рашэнне аб уварванні ва Украіну, найбольш верагодная дата – 16 лютага
2022.02.12 08:42

Пакуль жа трываюць тэлефонныя перамовы з Расеяй.

Спачатку Дзяржаўны сакратар ЗША заклікаў Расею да дээскалацыі, прыгразіў рашучым адказам на ўварванне ва Украіну. Потым Пуціну патэлефанаваў Макрон, а затым Пуцін – Лукашэнку. Урэшце Байдэн набраў Пуціна.

Сенсацыйных вынікаў няма: дамовіліся аб далейшых кантактах, а ЗША па-ранейшаму не выключае, што Расея можа пачаць вайну.

Артыкулы
Абыякавых і «савецкіх» беларусаў стала менш пасля 2020 года. Сацыёлагі прадставілі даследаванне
2022.02.12 17:02

У Беларусі ж ні дня не абыходзіцца без палітычных рэпрэсіяў, затрыманняў і судоў. Сёння стала вядома, што затрымалі былога сілавіка, галоўнага спецыяліста «Белаграпрамбанку» Алега Ермакова, а палітвязня Аляксандра Івуліна этапавалі ў баранавіцкае СІЗА.

Сілавыя ведамствы практычна штодзень паведамляюць пра чарговыя палітычныя затрыманні, у Telegram-каналах абражаюць затрыманых і здзекуюцца з іх затрымання, а з нядаўняга часу пачалі пісаць, што «перакрэсліваюць» людзей. На фоне гэтага гімназію ў Горадні назвалі ў гонар ініцыятара чырвонага тэрору.

Hавiны
Пятая хваля каронавірусу: У Еўропе здымаюць абмежаванні, у Беларусі сістэма аховы здароўя на мяжы магчымасцяў
2022.02.12 16:48

Філосаф Уладзімір Мацкевіч, імаверна, трымае за кратамі галадоўку 9-ы дзень. Пасля 10 дзён, калі яго не вызваляць пад падпіску, ён абяцаў распачаць сухую галадоўку. Беларускі Хельсінскі камітэт звярнуўся ў ААН наконт справы зняволенага філосафа Мацкевіча. У падтрымку галадоўніка выказаўся Павел Латушка.

З Алімпійскіх гульняў няма добрых навінаў ад беларускіх спартоўцаў: без медалёў у біятлоне, правал у каньках. Дыктатар абвясціў датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, але ў Туркменістане.

Культурны рэпарцёр
Менш фільмаў і гасцей, але ўжывую: адкрыўся Берлінскі міжнародны кінафестываль
2022.02.12 17:16

АА belsat.eu

Стужка навінаў