Бо пра «Google Translate» чыноўнікі «Саюздруку» не чулі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”201687″ img_size=”large”][vc_column_text]Псеўдабеларускамоўная шыльда красуецца на будынку глыбоцкага «Саюздруку».
«Міністэрства ІнфОрмацИИ РэспублікИі Беларусь ГандлЕвае Рэспубліканскае Унітарнае Прадпрыемства «ВИцебскаблсаюздрук» г. ГлубОкОе», – напісана на беларускай версіі шыльды.
«Google Translate» беспамылкова пераклаў расейскі тэкст з шыльды.[/vc_column_text][vc_single_image image=”201765″ img_size=”large”][vc_single_image image=”201769″ img_size=”large”][vc_column_text]
«Саюздрук – гэта структурнае падраздзяленне Міністэрства інфармацыі. А дзядзькі і цёткі з гэтага ведамства вельмі ж хочуць усё кантраляваць, вызначаць, што мы павінны глядзець або чытаць, а што не павінны. А самі дзесяць слоў без памылак напісаць не могуць», – піша інтэрнэт-выданне westki.info.
ЮВ, belsat.eu, паводле westki.info