У Беларусі зноў павялічылася колькасць палітвязняў: цяпер іх 661 чалавек


Агульны спіс палітвязняў 9 верасня папоўнілі Андрэй Крылоў і Сяргей Купрэшын.

Разгляд крымінальнай справы ў судзе Першамайскага раёну.
Фота: АВ / Белсат

Жыхар Ваўкавыску Андрэй Крылоў быў асуджаны да пяці гадоў папраўчай калоніі за заклік да ўдзелу ў масавых беспарадках шляхам размяшчэння паведамлення ў тэлеграм-чаце.

Сяргей Купрэшын – ваенны пенсіянер, асуджаны да трох гадоў зняволення ў папраўчай калоніі за абразу службовых асобаў, а таксама за захоўванне пораху пасля пазбаўлення дазволу на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі.

Такім чынам праваабаронцы Беларусі прызналі палітычнымі вязнямі 661 чалавека.

Артыкулы
Нашыя героі і пакутнікі: 10 найбольш цяжкіх прысудаў па палітычных справах
2021.09.09 16:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў