Колькасць супрацоўнікаў КДБ у Беларусі можа даходзіць да 10 тысяч чалавек


У першым выданні расейскага часопісу «Разведчик» службы знешняй выведкі РФ распавядаецца пра колькасць супрацоўнікаў беларускага КДБ, ягоную гісторыю і структуру. Таксама ў матэрыяле прыведзены факты біяграфіі старшыні Івана Церцеля.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: Reform.by

«Агульная колькасць супрацоўнікаў КДБ Рэспублікі Беларусь не перавышае 10 000 чалавек», – паведамляецца ў матэрыяле, а на пачатак 2022 года камітэт падтрымліваў кантакт з 46 замежнымі спецслужбамі.

У артыкуле пералічаны і асноўныя структурныя падраздзяленні КДБ:

  • Галоўнае ўпраўленне контрразведкі;
  • Галоўнае ўпраўленне знешняй разведкі;
  • Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванаю злачыннасцю;
  • Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам;
  • Упраўленне міжнароднага супрацоўніцтва;
  • Тэрытарыяльныя падраздзяленні (шэсць упраўленняў па вобласцях).
Скрыншот артыкулу: svr.gov.ru

Акрамя таго, у артыкуле, які прысвечаны беларускаму КДБ, адзначаецца, што разам з расейскай выведкаю яны наладзілі супрацу па «выяўленні і спыненні падрыўной дзейнасці Захаду, бяспекі ў інфармацыйнай сферы і барацьбе з гібрыднымі пагрозамі».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў