ЦВК стварыў фонд, каб беларусы дадаткова склаліся на выбары


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі адкрыла пазабюджэтны фонд «для дадатковага фінансавання расходаў на рыхтаванне і правядзенне выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання». Пра гэта прэс-служба ЦВК паведаміла 7 снежня.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выбарчы ўчастак у Дзеркаўшчыне. Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Зміцер Лупач / Belsat.eu

Скінуцца ў фонд прапануюць «ахвочым юрыдычным асобам і грамадзянам».

«Сродкі, што паступілі ў фонд, будуць выкарыстоўвацца для аплаты дадатковых выдаткаў, звязаных з правядзеннем выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання: выраб бланкаў дакументаў для выбараў, інфармацыйных плакатаў, плакатаў з датай выбараў, матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне тэрытарыяльных, акруговых і ўчастковых выбарчых камісіяў», – распавядае ЦВК.

Акрамя фонду, з бюджэту Беларусі ў 2024 годзе вылучаць 34,06 млн рублёў на «правядзенне выбараў і рэферэндумаў». Выбары ў Саветы дэпутатаў і Палату прадстаўнікоў пройдуць 25 лютага 2024 года.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што выбары ў 2024 годзе ў Беларусі – гэта ўмоўны тэрмін, бо «свабодная і справядлівая выбарчая кампанія прадугледжвае ўсе ўмовы, пры якіх у поўнай меры рэалізуюцца правы і свабоды, у тым ліку свабода слова, свабода мірных сходаў і аб’яднанняў, права ўдзелу ў кіраванні сваёй дзяржавай, свабода ад дыскрымінацыі». У Беларусі цяпер гэтага няма, адпаведна, нельга назваць сапраўднымі выбарамі мерапрыемствы, запланаваныя на 25 лютага.

Hавiны
Выбары з зорачкай. Праваабаронцы апублікавалі першую справаздачу пра кампанію ўладаў
2023.12.05 11:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў