Зяленскі прызнаў несапраўднымі законы Пуціна аб «незалежнасці» акупаваных тэрыторыяў


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ, паводле якога ўказы Уладзіміра Пуціна аб прызнанні незалежнасці акупаваных тэрыторыяў Украіны з’яўляюцца нікчэмнымі.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да міжнароднага і ўкраінскага заканадаўства і нагадаў, што тэрыторыя Украіны зʼяўляецца цэласнай і недатыкальнай у межах яе міжнародна прызнанай дзяржаўнай мяжы, а суверэнітэт Украіны распаўсюджваецца на ўсю яе тэрыторыю. Акрамя таго, прэзідэнт Украіны нагадаў і пра дамову з Расеяй пра дзяржаўную мяжу, якую Масква і Кіеў падпісалі ў 2003 годзе.

На падставе гэтага прэзідэнт Украіны пастанавіў, што ўказы прэзідэнта Расеі аб прызнанні «незалежнымі» тэрыторыяў Украіны страцілі сваю юрыдычную сілу.

23–27 верасня на акупаваных тэрыторыях Украіны ў «ЛНР», «ДНР», Запарожскай і Херсонскай вобласцях прайшлі «рэферэндумы» за ўваходжанне ў склад Расеі.

Украіна і міжнародная супольнасць загадзя заявілі, што не прызнаюць вынікаў гэтага галасавання і яны не будуць мець ніякай юрыдычнай сілы з пункту гледжання міжнароднага права. Вялікая Брытанія ўжо ўвяла санкцыі ў сувязі з «рэферэндумамі». Ужыць абмежаванні хочуць Канада і Еўразвяз. Грузія, Казахстан, Турцыя і Сербія таксама асудзілі правядзенне псеўдарэферэндумаў. У Беларусі пакуль з пазіцыяй не вызначыліся.

Студыя «Белсат»
Лукашэнка прагаварыўся аб удзеле Беларусі ў вайне ва Украіне. Вечаровы эфір за 4 кастрычніка
2022.10.04 21:23

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў