Сілавікі паведамляюць пра затрыманне 20 працаўнікоў кампаніі «Белагра»


МУС паведамляе пра затрыманне 20 працаўнікоў кампаніі «Белагра». Людзей затрымалі за «экстрэмісцкую» дзейнасць і склалі супраць іх адміністратыўныя пратаколы.

Даведка
Паводле каналу «Беларускі сілавік», так выглядаюць дзверы ў офіс «Белагра».
Фота: belarusian_silovik / Telegram

Байцы ГУБАЗіК, якія затрымалі былога тэлежурналіста Змітра Семчанку, які цяпер працуе ў кампаніі «Белагра» «выявілі» прыхільнікаў «экстрэмізму». У выніку затрымалі 20 супрацоўнікаў кампаніі.

У дачыненні да затрыманых сілавікі склалі адміністрацыйныя пратаколы. Але паведамляецца, што раней працаўнікі кампаніі, у тым ліку і кіраўніцтва, прымалі ўдзел у масавых акцыях пратэсту. Таму міліцыянты лічаць, што затрыманыя могуць быць датычныя да такіх злачынстваў, як «распальванне сацыяльнай варожасці, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парада, удзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання».

Сілавікі таксама абураюцца, што працаўнікі кампаніі, якая цесна працуе з дзяржпрадпрыемствамі і атрымлівае ад гэтага прыбытак, займалася антыдзяржаўнай дзейнасцю.

Міліцыянты дадаюць, што ёсць падставы меркаваць, што дырэктар датычны да хабарніцтва. А на працоўным месцы ў аднаго з супрацоўнікаў, раней судзімага за незаконны абарот наркотыкаў, знойдзена марыхуана.

Раней праваабаронцы высветлілі, што на чацвярых працаўнікоў фірмы завялі крымінальныя справы паводле некалькіх артыкулаў, у тым ліку за ўдзел у пратэстах 2020 года. У крымінальных справах праходзяць наступныя працаўнікі фірмы «Белагра»: Кірыл Малянтовіч, Дзмітрый Левянкоў, Людміла Гецман і Арцём Зубракоў.

Hавiны
На чацвярых працаўнікоў «Белагра» завялі крымінальныя справы за ўдзел у пратэстах
2022.09.30 13:23

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў