Праваабаронцы: У верасні сілавікі затрымалі 413 асобаў


Праваабарончая супольнасць адзначае, што ў Беларусі грамадска-палітычны крызіс паглыбляецца. Сілавікі працягваюць палітычны пераслед грамадзянаў краіны ў тым ліку і за антываенныя выступы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Ведомости

На 1 кастрычніка ў месцах зняволення, паводле праваабаронцаў, 1324 палітвязні, за верасень колькасць палітвязняў вырасла на 44.

Увогуле ў верасні сілавікі схапілі 413 асобаў паводле палітычных матываў. Пры гэтым праваабаронцы акцэнтуюць увагу, што вядзецца толькі пра вядомыя выпадкі пераследу. За першы месяц восені ў судах разгледзелі 237 адміністратыўных справаў за палітычныя погляды і вядома пра накладзеныя не менш за 35 штрафаў і не менш за 46 адміністратыўных арыштаў.

Працягваецца ціск на журналістаў, адвакатаў, прадпрымальнікаў. Сілавікі ўжываюць гвалт і катаванні падчас расследавання справаў, катуюць людзей у месцах зняволення. Агулам палітычны пераслед ацэньваецца як злачынствы супраць чалавечнасці.

Hавiны
Сілавікі паведамляюць пра затрыманне 20 працаўнікоў кампаніі «Белагра»
2022.10.04 20:50

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў