Арэстовіч: «Пуцін будзе шукаць ворагаў унутры краіны, каб апраўдаць свой правал»


Дарадца офісу прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч выказаў меркаванне, што Уладзімір Пуцін неўзабаве пачне шукаць вінаватых у няўдачах у вайне ва Украіне. Сярод магчымых «здраднікаў», паводле Арэстовіча, могуць апынуцца міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу і начальнік Генштабу Узброеных сіл Валерый Герасімаў – адзначыў палітык у прамым эфіры каналу «Фейгін Live».

Арэстовіч адзначыў, што пасля верагоднай паразы ва Украіне прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну давядзецца шукаць ворагаў унутры сваёй краіны, каб спісаць сваю няўдачу і выглядаць пераможцам у вачах грамадзянаў Расеі:

«Хтосьці будзе прызначаны здраднікам. Пуцін заўжды перамагае, ён не можа не перамагчы. Іншымі словамі, каб цяпер перамагчы, Пуціну трэба перамагчы, калі не ва Украіне, то над унутранай змовай, якая адбывалася ў Расеі».

Таксама Арэстовіч выказаў думку, што віну за ваенныя няўдачы таксама павесяць на «пяць-дзесяць казлоў адпушчэння меншых, там, узровень начальнікаў упраўленняў, якія камандуюць войскам».

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў