З Украіны дэпартуюць беларускага журналіста Валянціна Цішко


Беларускага журналіста Валянціна Цішко дэпартуюць з тэрыторыі Украіны, проста цяпер яго вязуць на ўкраінска-польскую мяжу. Пра гэта «Белсату» стала вядома ад знаёмых журналіста.

Валянцін Цішко.
Фота: Белсат

3 траўня «Белсату» стала вядома, што беларускага журналіста Валянціна Цішко вязуць са Львова ў бок мяжы з Польшчай у межах працэдуры дэпартацыі. Паводле знаёмых журналіста, больш як паўгода таму ён падаў прашэнне на статус уцекача ва Украіне, але да ўчорашняга дня рашэння не было.

Валянцін Цішко паходзіць з Маладзечна, у Беларусі ён быў актывістам і каардынатарам «Руху за свабоду» ў райцэнтры.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў