Сілавікі затрымалі дачку рэпетытара Яўгена Лівянта. Яе схапілі пасля вяртання з Польшчы


У блізкім да сілавікоў Telegram-канале з’явілася паведамленне пра затрыманне дачкі рэпетытара Яўгена Лівянта – Ганны. Яе схапілі разам з мужам пасля вяртання з Польшчы.

Ганна Лівянт і Мікіта Дрозд.
Фота: vk.com

Затрымалі дачку рэпетытара і сузаснавальніка навучальнага цэнтру «100 балаў» Яўгена Лівянта. «Пакаяннае» відэа з Ганнаю распаўсюдзіў блізкі да сілавікоў Telegram-канал. На запісе яна кажа, што была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і дасылала ім нейкую інфармацыю.

Ганну затрымалі разам з мужам Мікітам Драздом. Іх схапілі, калі тыя 10 снежня вярнуліся ў Беларусь з Польшчы.

У допісе сілавікоў гаворыцца, што сужэнцы «ў 2020-м бралі ўдзел у масавых парушэннях парадку і ў перакрыцці дарог у Менску». Верагодна, іх абвінавацяць паводле «народнага» артыкулу аб актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Пра затрыманне Яўгена Лівянта стала вядома 28 снежня. Педагога схапілі проста падчас заняткаў. Лівянта абвінавацілі ў «спробе захапіць уладу шляхам удзелу ў Каардынацыйнай радзе», а таксама ў актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Hавiны
Сілавікі затрымалі рэпетытара Яўгена Лівянта
2022.12.28 14:50

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў