Расея атакавала Кіеў дронамі ўпершыню амаль за два тыдні


Паветраную трывогу ў Кіеве і Кіеўскай вобласці абвесцілі пасля другой гадзіны ночы. Улады паведамілі, што Расея атакавала сталічны рэгіён Украіны іранскімі беспілотнікамі. Усе яны былі збітыя.

Мабільныя падраздзяленні супрацьпаветранай абароны Украіны.
Фота: Michael Shtekel / Media Center Ukraine

Кіеў быў атакаваны дронамі ўпершыню за 12 дзён, паведамляецца ў Telegram-канале гарадской вайсковай адміністрацыі:

«Гэтым разам вораг выкарыстаў беспілотныя лятальныя апараты, паводле папярэдняй інфармацыі – «Shahed». Сіламі і сродкамі нашай СПА ўсе варожыя цэлі ў паветранай прасторы каля Кіева былі выяўленыя ды знішчаныя».

Пра пацярпелых і пра разбурэнні на зямлі інфармацыі няма. Колькі было дронаў, пакуль не ўдакладняецца.

Паветраную трывогу ў Кіеве і Кіеўскай вобласці абвесцілі пасля другой гадзіны ночы і скасавалі праз паўгадзіны. Зараз расейскія войскі, імаверна, распачалі новую атаку, зноў абвешчаная трывога.

«У паветры 7 самалётаў Ту-22м3. Існуе пагроза пускаў», – напісаў Telegram-канал «Инсайдер UA».

Hавiны
Ноччу 20 чэрвеня Расея абстрэльвала Украіну. Збітыя 28 беспілотнікаў з 30
2023.06.20 08:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў