Ці скончыцца спёка?.. Надвор'е ў Беларусі ў суботу 2 ліпеня


У бліжэйшыя выходныя паступленне вельмі цёплай паветранай масы з паўднёвых шыротаў у нашую краіну працягнецца. Пераважны тэмпературны фон будзе на 2-7 градусаў вышэйшы за кліматычную норму, паведамляе «Белгідрамет».

У суботу 2 ліпеня начныя мінімумы складуць + 15 °С + 21 °С, па ўсходзе будзе + 11 °С + 14 °С. Днём жа паветра ў краіне прагрэецца да + 27 °С + 33 °С. Ападкаў не чакаецца, але ўдзень на заходнія рэгіёны краіны перамесціцца франтальны раздзел, які абумовіць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі.

Гарачае надвор’е захаваецца і ў нядзелю 3 ліпеня – удзень да + 33 °С. Дажджы магчымыя толькі на захадзе Беларусі.

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Беларусі раіць як мага менш знаходзіцца пад прамымі сонечнымі праменямі, асабліва з 12.00 да 16.00. А таксама – прытрымлівацца пітнога рэжыму.

Hавiны
Як перажыць спёку, калі ты не лемур. Сабралі парады, якія палегчаць вам жыццё ў + 30 °C
2022.06.27 12:38

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў