навіны

Еўразвяз вылучыць грошы для радыё «Свабода» – рыхтуецца кантракт

Мікрафон з лагатыпам радыё «Свабода»
Мікрафон з лагатыпам радыё «Свабода». Фота: Радыё Свабода
podpis źródła zdjęcia

Еўразвяз падтрымае радыё «Свабода» і вылучыць для выдання фінансаванне. Пра гэта на канферэнцыі 20 траўня паведаміла Кая Калас, Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі, піша «Reuters».

Радыё «Свабода», якому паводле ўказу Доналда Трампа былі замарожаныя федэральныя гранты ў ЗША, нададуць кароткатэрміновае экстраннае фінансаванне, што мусіць «запэўніць бяспеку незалежнай журналістыкі».

,,

«Мы рыхтуем кантракт на 5,5 мільёна з Еўрапейскім фондам за дэмакратыю, які падтрымае жыццёва важную працу радыё «Свабода», – сказала Кая Калас.


Чытайце таксама:
Офіс радыё «Свабода» ў Празе, Чэхія. Фота: rferl.org

Суд у ЗША абавязаў адміністрацыю Трампа выплаціць 12 мільёнаў долараў радыё «Свабода»

Падтрыманне Еўразвязу будзе скіраванае рэдакцыі радыё «Свабода» у суседніх з ЕЗ краінах – на Каўказе і ў Цэнтральнай Азіі.


«У час росту нефільтраванага кантэнту незалежная журналістыка важнейшая, чымся калі-кольвек», – сказала Кая Калас журналістам пасля сустрэчы міністраў замежных справаў ЕЗ у Бруселі.


14 сакавіка 2025 года Доналд Трамп падпісаў указ аб скарачэнні дзейнасці Агенцтва ЗША ў справе глабальных медыяў (USAGM). Тады радыё «Свабода» паведамілі, што фінансаванне спыняецца.


У адміністрацыі Трампа выдаткі на радыё «Свабода» назвалі неэфектыўным выкарыстаннем сродкаў. Пасля ўказу выданне падало ў суд з патрабаваннем аднавіць фінансаванне.


На распараджэнне ўраду ЗША 3 красавіка быў адключаны спадарожнік, які трансляваў на тэрыторыю Расеі праграмы па-расейску радыё «Свабодная Еўропа» / радыё «Свабода» (RFE/RL). Гэтае рашэнне датычыць таксама кругладзённай расейскамоўнай трансляцыі выдання «Настоящее время» на Расею, Украіну, Сярэднюю Азію, Усходнюю Еўропу ды іншыя рэгіёны.


У красавіку сваю працу значна скарацілі беларуская і ўкраінская службы радыё «Свабода». Частку працаўнікоў адправілі ў адпачынак.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10