Вайна

Колькасць ахвяраў расейскага ўдару па Кіеве ўзрасла да 24 асобаў

Разбіранне завалаў у Кіеве пасля расейскай атакі ў ноч на 17 чэрвеня. Фота: ДСНС України / Telegram
Разбіранне завалаў у Кіеве пасля расейскай атакі ў ноч на 17 чэрвеня. Фота: ДСНС України / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў разбуранага расейскай ракетай дзевяціпавярховага дому ў Кіеве целы яшчэ васьмі загінулых. У выніку колькасць ахвяраў гэтай атакі ўзрасла да 24 асобаў.

А 10:38 паводле мясцовага часу ў Дзяржаўнай службе надзвычайных сітуацыяў (ДСНС) Украіны заявілі, што колькасць загінулых ад расейскага ўдару па дзевяціпавярховіку ў Саломянскім раёне ў выніку дэблакавання з-пад завалаў новых целаў узрасла да 19 асобаў.

,,

«Агулам у сталіцы пасля расейскай атакі ў ноч на 17 чэрвеня загінулі 24 чалавекі, яшчэ 134 пацярпелі», – заявілі ў ведамстве.


Чытайце таксама:
Збройныя сілы Украіны. Фота: Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine / Facebook

У ISW расказалі, што можа змусіць Пуціна захацець рэальнага міру з Украінаю

Раней спікерка ДСНС Святлана Вадалага на пытанне выдання «Українська правда», колькі яшчэ людзей шукаюць пад заваламі, сказала: «У нас няма такіх звестак. Гарадскія ўлады паведамлялі, што ёсць пэўная колькасць людзей, якія не выходзяць на сувязь. Разбураныя 35 кватэраў. Работы працягваюцца».

Расейскія войскі ў ноч з 16 на 17 чэрвеня атакавалі Украіну камбінаваным ударам – беспілотнікамі і ракетамі. У Кіеве ўдары прыйшліся на два жылыя дамы ў Саломянскім раёне, у пяціпавярховым узнік пажар, у другім абрынуўся пад’езд. У памяць пра ахвяраў у Кіеве 18 чэрвеня абвешчаны днём жалобы. На ўсіх муніцыпальных будынках гораду сцягі будуць прыспушчаныя.

Міністэрства абароны Расеі заяўляе, што біла высокадакладнай зброяй і толькі ў вайскова-прамысловыя аб’екты. Але ў Кіеве знаходзяць часткі касетных боепрыпасаў, прызначаных не для дакладных удараў, а для ўдараў па як мага большай плошчы.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10