навіны

Польшча пачала вайсковую аперацыю ў адказ на расейскія правакацыі

Польскія салдаты падчас урачыстасцяў, прысвечаных святкаванню Дня Канстытуцыі 3 траўня. Фота: Dowództwo Operacyjne RSZ / Х
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Dowództwo Operacyjne RSZ / Х
podpis źródła zdjęcia

Польшча распачала новую вайсковую аперацыю для кантролю і абароны паветранай прасторы над Балтыйскім рэгіёнам у адказ на нядаўнія правакацыі з боку Расеі. 

Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Владыслаў Касіняк-Камыш, паведамляе tvn24.

,,

«Правакацыі з боку Расейскай Федэрацыі датычаць нас і ўсіх нашых хаўруснікаў у рэгіёне Балтыкі. Таму такое ўзмацненне нашых місіяў сёння неабходнае», – сказаў міністр падчас цырымоніі ўзнагароджання генералаў.


Касіняк-Камыш адзначыў, што аперацыя ўжо стартавала на гэтым тыдні і ўключае выкарыстанне дадатковых самалётаў і верталётаў для патрулявання на поўначы краіны. 

,,

«Мы падрыхтаваныя, мабілізаваныя і настолькі арганізаваныя, што за вельмі кароткі час можам запусціць такую патрульна-стрымальную місію. Гэта адказ на пагрозы, з якімі мы сутыкаемся, у тым ліку на інцыдэнты, якія тычацца нас ці нашых хаўруснікаў – краінаў Паўночнай Еўропы ці Балтыі», – падкрэсліў ён.


Як адзначыў першы намеснік начальніка Генеральнага штабу Узброеных сілаў Польшчы генерал Караль Дыманоўскі, місія прызначаная «для ўмацавання супрацьпаветранай абароны, скарачэння часу рэакцыі і лепшага кантролю паветранай прасторы сіламі Польшчы і яе хаўруснікаў».

Паводле яго, польскія і хаўрусніцкія сілы ўжо даўно ўдзельнічаюць у падобных аперацыях, улічваючы пагрозы, што ўзніклі пасля пачатку вайны ва Украіне: «Мэта – засцерагчыся ад інцыдэнтаў, якія, на жаль, ужо мелі месца».

Дыманоўскі адзначыў, што нядаўна расейскі верталёт ізноў парушыў паветраную прастору Польшчы, маючы на ўвазе інцыдэнт, які адбыўся 25 красавіка над Балтыйскім морам. Пры гэтым паралельна з польскай аперацыяй у рэгіёне праходзіць і марская аперацыя «Baltic Sentry», мэтай якой ёсць ахова крытычнай інфраструктуры на моры ад магчымых актаў сабатажу. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10