навіны

Стварэнне агульнага з Расеяй рынку нафты перанеслі на 2027-мы

Нафтавая прамысловасць Расеі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: IMAGO / Maksim Bogodvid / Imago Stock and People / East News
Нафтавая прамысловасць Расеі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: IMAGO / Maksim Bogodvid / Imago Stock and People / East News
podpis źródła zdjęcia

Стварэнне агульнага рынку нафты і нафтапрадуктаў Беларусі і Расеі чарговы раз перанеслі. Цяпер – на пачатак 2027-га года. Пра гэта на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў паведаміла намесніца старшыні канцэрну «Белнафтахім» Святлана Гурына. Нібыта працэс яшчэ трэба старанна прапрацаваць.

Тармозіць яго Расея, кажа вядоўца праграмы «Оптимум» на YT-канале «Белорусы и рынок», эканаміст Андрэй Махоўскі:

,,

«Расея думае, што яна і так робіць Лукашэнку шмат добрага і шмат траціць на ягонае ўтрыманне. Атрымаць яшчэ канкурэнтаў у выглядзе беларускіх НПЗ, якія будуць прадаваць нафту, – навошта гэта Расеі цяпер?»


Афіцыйны Менск пра тое, каб атрымліваць расейскую нафту на тых жа ўмовах, што і расейскія заводы, просіць даўно. Паводле папярэдніх планаў, агульны нафтавы рынак Расеі і Беларусі меў запрацаваць не пазней за 2025-ты год. Лукашэнка ўжо не стрымлівае эмоцыяў:


«Мы падпісалі дамову аб фармаванні абʼяднанага рынку электрычнай энергіі. Гэта добры крок. Але трэба далей рухацца. Што вы трымаецеся за нафту, газ? У вас жа дзяваць іх няма куды. Давайце дамаўляцца».

Манометр нафтаправода. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Andreas Rentz / Getty Images
Манометр нафтаправода. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Andreas Rentz / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мазырскі НПЗ. Фота: sb.by

«Валодзя, гэта не я!». Навошта Лукашэнка прапанаваў Зяленскаму бамбаваць Мазырскі НПЗ у пачатку вайны

Аналітыка

Скардзіцца ён і на адсутнасць прыбыткаў на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах праз няроўныя ўмовы пры дастаўцы сыравіны. А прадпрыемствы, маўляў, мадэрнізаваныя.


«Часткова гэта праўда, у параўнанні з многімі расейскімі яны мадэрнізаваныя, але гэтая мадэрнізацыя была праведзеная значны час таму. І як кожнае абсталяванне патрабуе праз пэўны час рамонту і замены», – тлумачыць былы інжынер-нафтавік Ян Маркаў


Але ці ў гэтым рэч? Да прыкладу, толькі ў 2023-ім годзе, паводле падлікаў даследчага цэнтру «BEROC», праз розніцу цэнаў набывання ў Расеі нафты і экспарту нафтапрадуктаў Беларусь зарабіла 1,9 млрд долараў. Гэта 2,6 % валавога ўнутранага прадукту.

,,

«Пытанне не ў тым, што нафты не даюць, а ў тым, што не даюць гэтай нафты перапрадаваць. Рэнтоўнасць беларускай нафтаперапрацоўкі трымалася на шэрых схемах, якія давалі дадатковы прыбытак у бюджэт Беларусі», – кажа Ян Маркаў. 


Цяпер маржы паміж цэнамі расейскай і замежнай нафты няма. А кепскае становішча ў галіне пацвярджае рост коштаў на паліва.

,,

«Яны павышаюць, змушаныя павышаць унутраныя кошты на бензін, гэта заўсёды рабілася для кампенсацыі стратаў на вонкавых рынках. Гэта значыць, што Беларусь наўрад ці працуе ва ўбытак, але прыбытак скараціўся да мінімуму», – кажа Андрэй Махоўскі.


 

Пераважная большасць сыравіны на беларускіх нафтаперапрацоўчых заводах – менавіта расейская. Таму пагадненне пра агульны рынак нафтапрадуктаў магло б палепшыць сітуацыю ў галіне. Але істотных рычагоў, каб націснуць на Расею, у Лукашэнкі няма.




Ірына Дарафейчук belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10