навіны

Іран абстраляў Ізраіль балістычнымі ракетамі ў адказ на маштабную атаку

Ізраіль
Іранская армія наносіць удары ў адказ пасля нападаў Ізраілю на розныя гарады Ірану. Тэль-Авіў, Ізраіль, 13 чэрвеня 2025 года. Фота: Saeed Qaq/Anadolu via Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Іран выпусціў па Ізраілю каля 150 балістычных ракетаў. Каля 15 чалавек атрымалі раненні, большасць з якіх, паводле словаў медыкаў, у добрым стане, піша «The Times of Israel».

Міністр абароны Ісраэль Кац заявіў, што Іран «перайшоў чырвоную рысу».


«Мы працягнем абараняць грамадзянаў Ізраілю і даможамся таго, каб рэжым аяталы заплаціў вельмі высокую цану за свае агідныя дзеі», – дадаў ён.


Да гэтага духоўны лідар Ірану Алі Хамэнэі выступіў са зваротам да нацыі. Ён заявіў, што Ізраіль распачаў вайну і ў адказ атрымае «цяжкія ўдары».

Чытайце таксама:
Дым у Тэгеране, Іран. 13 чэрвеня 2025 года. Фота: Mehrnews.com

Ізраіль атакаваў Іран, нанёс удары па ядравых і вайсковых аб’ектах, забіў двух генералаў

«Сіянісцкі рэжым не застанецца цэлым пасля наступстваў свайго злачынства. Іранскаму народу павінна быць гарантавана, што наш адказ не будзе палавіністым», – перадае словы Алі Хамэнэі «Reuters».


Ізраільскі бок паведамляў, што Ізраіль здольны абараніць сябе ад любых нападаў у адказ без дапамогі саюзнікаў.
Таксама да атакі балістычнымі ракетамі Ізраілю афіцыйны прадстаўнік Цагалю Надаў Шашані паведаміў увечары 13 чэрвеня, што Ізраіль нанёс удар па ядравым аб'екце ў Ісфахане ў Іране.


«Гэта ў дадатак да аперацыяў у Натанзе [дзе месціцца комплекс узбагачэння ўрану]», – напісаў Шашані.


Пра атаку па Натанзе сталася вядома днём 13 чэрвеня. Маштабная атака Ізраілю па ядравых і вайсковых аб’ектах Ірану распачалася ноччу 13 чэрвеня. Армія абароны Ізраілю патлумачыла гэта тым, што Іран «як ніколі блізкі да атрымання ядравай зброі».


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10