навіны

У Беларусі правядуць амністыю да 80-годдзя Перамогі

Жаночая калонія ў Гомлі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: spring96.org
Жаночая калонія ў Гомлі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: spring96.org
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі збіраюцца правесці амністыю з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Адпаведны законапраект даручыў падрыхтаваць Аляксандр Лукашэнка. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мітынг і святочны марш да амбасады Беларусі ў Дзень Волі. Вільня, Літва. 25 сакавіка 2025 года. Фота: Белсат

Амністыі ў 2025 годзе не будзе? Або куды падзеўся «гуманізм» уладаў

Аналітыка
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)

Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі

навіны

Законапраект ужо скіраваны на разгляд у парламент, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.

Як адзначаецца ў паведамленні, у дакуменце захаваныя асноўныя прынцыпы, што ўжо былі «паспяхова апрабаваныя» падчас папярэдніх амністый (а за апошнія пяць гадоў іх было чатыры). У той жа час з’явіліся і новаўвядзенні.

Сярод галоўных зменаў – пашырэнне спісу тых, хто можа быць цалкам вызвалены ад пакарання. У яго дадалі асобаў, што пакутуюць на пэўныя хваробы.

Яшчэ адна прапанова – для людзей, якія дасягнулі 70-гадовага ўзросту, раней не судзімых і асуджаных на тэрмін да шасці гадоў уключна. Ім могуць замяніць пазбаўленне волі на больш мяккае пакаранне – абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама замест поўнага вызвалення ад адказнасці прапануецца ўжываць частковую амністыю: скарачаць тэрмін пакарання на адзін год для тых, хто асуджаны за злачынствы, здзейсненыя праз неасцярожнасць, што прывялі да смерці чалавека.

Для большасці асуджаных умова для амністыі – гэта поўнае кампенсаванне шкоды, нанесенай злачынствам, а таксама станоўчая характарыстыка паводзінаў падчас адбыцця пакарання.

Паводле папярэдніх ацэнак, пад дзеянне амністыі могуць трапіць каля 8 тысячаў чалавек.

У законапраекце асобна не гаворыцца пра выключэнне са спісаў асобаў, асуджаных паводле артыкулаў «экстрэмісцкай накіраванасці» (менавіта ў гэтую катэгорыю звычайна трапляюць людзі, асуджаныя паводле палітычных артыкулаў).

Таксама радок пра «станоўчую характарыстыку паводзінаў падчас адбыцця пакарання» можа абмежаваць дзеянне амністыі ў дачыненні да шматлікіх палітвязняў, бо, як вядома, іх часта запісваюць у так званых злосных парушальнікаў рэжыму ўтрымання, што дае падставу для асуджэння паводле арт. 411 КК РБ і дадавання чарговага тэрміну (так, Паліна Шарэнда-Панасюк тройчы была асуджаная паводле гэтага артыкулу).

Нагадаем, што кожная юбілейная дата, звязаная з заканчэннем Вялікай Айчыннай вайны, у час кіравання Аляксандра Лукашэнкі адзначалася ў тым ліку амністыяй. Гэтак было кожныя пяць гадоў: у 1995 годзе, 2000-м, 2005-м, 2010-м, 2015-м і ў 2020-м. 

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10