Шуфлядка

Як правільна абараняцца ад сонца. Парады касметолага

pixabay.com
Фота: pixabay.com
podpis źródła zdjęcia

У студыю «Раніцы з «Белсатам» завітала доктарка эстэтычнай медыцыны Дар’я Андрэйчук, каб распавесці, як правільна абараніць сябе ад сонца.

Прыйшла вясна, а з ёю і сонца мацней уплывае на нашую скуру. Што рабіць, каб не захварэць і не пакрыцца пігментнымі плямамі?


З сонейкам трэба вельмі правільна абыходзіцца, каб яно давала нам такія добрыя рэчывы, як вітамін D, і пазітыўна ўплывала на рэгуляцыю нашых біярытмаў. Але пры няправільным спажыванні сонечных праменяў могуць узнікаць такія рэчы, як рак скуры, зморшчыны, апёкі ці запавольванне стымуляцыі калагену. Таму, каб засцерагчыся ад негатыўнага ўплыву сонца, варта памятаць пра ўжыванне крэмаў з фільтрамі SPF. Ужываем іх незалежна ад пары года і спраўджваем штодня ўльтрафіялетавы індэкс. Тлумачыць доктарка, Дар’я Андрэйчук:

,,

«Калі ад 0 да 2, можам сабе дазволіць, каб у нейкі пахмурны дзень не ўжыць гэтага фільтру. А калі больш за 2, сапраўды вельмі раім, каб ужываць і наносіць кожныя 2-3 гадзінкі».


Не забываем улетку і пра акуляры ды капелюшы, дбаем пра тое, каб доўга не быць на сонцы. Сонца, калі даходзіць да нашай зямлі, мае некалькі відаў выпраменьвання: UVA і UVB. Гэтыя прамяні трапляюць у глыбокія слаі нашай скуры і могуць выклікаць яе рак. UVA запавольвае стымуляцыю калагену, спрычыняецца да старэння, раздражнення скуры. А UVB-выпраменьванне выклікае апёкі скуры, калі пераляжаць на сонцы.


Крэмы з лікамі 15, 20, 50. Што трэба абіраць?


Працэдура догляду скуры нескладаная: прачынаемся, умываемся і накладаем крэм на 20-30 хвілінаў перад тым, як выходзім на двор, калі смартфон паказвае высокі ўльтрафіялетавы індэкс. Добра, каб у торбе, у машыне ці на працы былі сродкі, якія можна накласці цягам дня. Гэта можа быць аэразоль, спрэй, нават пудра. Калі жанчына мае макіяж, можна выбраць спрэй або пудру.

,,

«Лікі 15, 30, 50 – гэта той адсотак аховы ад UVB-выпраменьвання. Яго сабе падбіраем таксама ў залежнасці ад патрэбаў, ад фотатыпу скуры. Асобам з бялейшым, нардычным фотатыпам лепш выбіраць 50, 30, у залежнасці ад пары году. Больш смуглым – 15, 30, гэта іхная гісторыя», – удакладняе Дар’я.


Якія SPF выкарыстоўваць дзецям і ці можа быць спрэй на ўсю сям’ю?


У тэорыі можа, а на практыцы па-рознаму. Адзін сродак на ўсіх будзе пасаваць, калі нехта з чальцоў сям’і не мае асаблівасцяў, напрыклад, занадта тлустай скуры, занадта рэактыўнай, занадта алергічнай. А вось калі хтосьці мае асаблівую скуру, што вымагае большага дагляду, можна мець асобны сродак.

,,

«Калі ўразлівая скура, калі яна рэагуе на невядомыя складнікі, лепш выбіраць больш далікатныя прадукты. Цяпер мы маем на рынку столькі ўсяго, каб падабраць сабе, што сорамна не ўжываць фільтраў». 


Быць куркай грыль ужо не модна 


Мода на насычаны чорны загар даўно прайшла. Яна прайшла не таму, што ўсе палічылі яго непрыгожым, а таму, што пачалі больш разбірацца ў тэме з’яўлення раку скуры, старэння скуры. Людзі сталі больш свядома ставіцца да таго, як яны выглядаюць, улічваючы пры тым стан свайго здароўя.


Чым даражэйшае, тым эфектыўнейшае?


Наша экспертка звяртае ўвагу, што варта задавацца пытаннем, адкуль бярэцца кошт сродку. Адказ можа быць у яго складзе. Вось мы бачым на паліцы сродкі, умоўна, за 150 і за 10 еўраў. Гэтыя цэны сфармаваныя выключна маркетынгам – ці ім адпавядае склад?

,,

«Шмат бачу бюджэтных крэмаў. Можна выбраць крэм SPF за 20-25 злотых, дзе сапраўды добры склад. Але брэнд сродку нераскручаны, таму такі кошт».


Фота: pixabay.com
Фота: pixabay.com


А калі крэм занадта дарагі, то пытанне: гэта за кошт брэнду – ці за кошт складнікаў? Калі другое і чалавек можа сабе дазволіць, варта заінвеставаць.


Цалкам інтэрв’ю з доктаркай эстэтычнай медыцыны Дар’яй Андрэйчук глядзіце ў праграме «Раніца з «Белсатам».



больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10