навіны

Што такое амністыя і як яна праходзіць у Беларусі

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
podpis źródła zdjęcia

Адказваем на 6 «наіўных» пытанняў.

Другога ліпеня ў Беларусі выйшаў чарговы закон аб амністыі, які даў надзею ў тым ліку цяжкахворым праціўнікам рэжыму, якія знаходзяцца ў зняволенні. «Белсат» разам з юрыстам праваабарончага цэнтру «Вясна» Паўлам Сапелкам нагадвае, як праходзіць амністыя ў Беларусі – хто і як прымае рашэнне па ёй, ці могуць яе адмяніць і чаму шмат палітвязняў яна не закранае.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жаночая калонія. (Фота: Наталля Прыгодзіч / imenamag.by)
Амністыя – гэта поўнае або частковае вызваленні ад пакарання, замена пакарання на больш мяккае або спыненне крымінальнага пераследу.
Амністыя ў Беларусі звычайна праводзіцца раз на 2-3 гады, з нагоды якой-небудзь патрыятычнай даты, якая ніяк не звязана са зняволенымі, якія падпадаюць пад яе. Так, большасць амністый у Беларусі былі прымеркаваныя да гадавіны заканчэння другой сусветнай вайны. У 2022-м годзе амністыя ў Беларусі прайшла «у сувязі з Днём народнага адзінства», у 2024 годзе яе праводзяць «у сувязі з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».
Адзін асуджаны можа патрапіць пад амністыю колькі заўгодна разоў, калі не здзейсніў новых злачынстваў падчас адбывання пакарання. Напрыклад, пры наяўнасці падстаў па кожным законе аб амністыі яму могуць скарачаць тэрмін на дадатковы год.
Акрамя таго, трэба адрозніваць памілаванне ад амністыі. Першае праводзіцца па індывідуальных падставах, другая – для цэлых катэгорый асуджаных (часцей за ўсё – жанчын, непаўналетніх, асуджаных да невялікіх тэрмінаў, людзей з інваліднасцю, і г.д.).
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёцікі з паперы з заклікам вызваліць палітзняволеных каля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2020 года. (Фота: Цімур Котаў / Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёцікі з паперы з заклікам вызваліць палітзняволеных каля Палацу спорту. Менск, Беларусь. 3 ліпеня 2020 года. (Фота: Цімур Котаў / Белсат)
Памілаванне звычайна прызначаецца ўказам Лукашэнкі і тычыцца аднаго ці некалькіх чалавек, у той час як амністыя прызначаецца законам і закранае тысячы людзей. Так, апошні ўказ аб памілаванні закрануў не менш за 18 асуджаных, а закон аб амністыі – каля 7850.
Не, амністыя далёка не заўсёды вызваляе ад адбывання пакарання. На практыцы для многіх асуджаных яна азначае скарачэнне тэрміну на 1 год. Напрыклад, у 2022 годзе пад амністыю падпадалі 8495 асуджаных (для 4545 з іх меркавалася вызваленне, для 3950 – скарачэнне тэрміну на год).


,,

«Амністыя 2024 года ўнікальная тым, што яна можа прымяняцца і ў выглядзе замены на больш мяккае пакаранне – абмежаванне волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, і гэта надае вызваленню зварачальны характар. Аднак, у дачыненні да тых, хто вызвалены ад пакарання ў сувязі са станам здароўя, адмяніць рашэнне аб амністыі будзе немагчыма нават у выпадку ўчынення злачынства», – каментуе «Белсату» сітуацыю юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павел Сапелка.


Спіс людзей, якіх не датычыцца амністыя, шырокі. Напрыклад, яна не прызначаецца тым, хто сядзіць пажыццёвае, злосным парушальнікам правілаў унутранага распарадку, асабліва небяспечным рэцыдывістам, тым, хто не пакрыў шкоду, і многім іншым.
У розны час пад амністыю не маглі таксама патрапіць асобы, асуджаныя за карупцыю ці злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Зараз пад амністыю не падпадаюць «асобы, датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці».
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Гульня «Суд над экстрэмізмам» у дзіцячым лагеры. (Фота: zubronok.by)
Парадак прымянення амністыі апісаны ў самім законе аб канкрэтнай амністыі. У адрозненне ад памілавання, для прымянення амністыі ніякіх асобных заяў ці зваротаў асуджанаму пісаць не трэба. Для гэтага дастаткова пастановы начальніка папраўчай установы або следчага ізалятара, або пастановы органа ўнутраных спраў, следчага, пракурора – у залежнасці ад прызначанага пакарання і месца ўтрымання асуджанага.
Рашэнне аб амністыі прымаецца ў адносінах да кожнага асуджанага індывідуальна. Пасля выхаду закону аб амністыі ёсць паўгода на яе прымяненне. Зрэшты, заканчэнне гэтага тэрміну нічога не мяняе ў выпадку, калі ў чалавека было права на амністыю, але, напрыклад, не было адпаведнага дакументу, – яе могуць прымяніць і пазней.
Палітвязні могуць падпасці пад амністыю пры выкананні такіх умоваў:
Але гэта ў тэорыі, бо на практыцы палітвязні у месцах адбывання пакарання атрымліваюць спагнанне за дробную правіннасць ці нават яе адсутнасць, а некалькі парушэнняў ужо лічацца злосным парушэннем унутранага распарадку. Акрамя таго, вялізная частка палітвязняў знаходзяцца ў статусе «экстрэмістаў», што апрыёры пазбаўляе іх права на амністыю.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Віленскі музей акупацыі і барацьбы за свабоду размешчаны ў будынку былога КДБ. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Віленскі музей акупацыі і барацьбы за свабоду размешчаны ў будынку былога КДБ. Вільня, Літва. 27 чэрвеня 2024 года. (Фота: Белсат)
Большасць краінаў ставяцца да амністыі негатыўна, лічачы прыярытэтам удасканаленне заканадаўства – тады і патрэбы ў амністыі не будзе. Пры гэтым некаторыя краіны часта яе практыкуюць, іншыя – ужываюць рэдка і толькі для вузкага кола зняволеных, а трэція – увогуле не ўжываюць (напрыклад, апошняя амністыя ў Польшчы адбылася ў 1989 годзе).


,,

«Парадаксальна, але пры даволі шырокай распаўсюджанасці гэтага інстытуту, сама ідэя амністыі супярэчыць асноўным прынцыпам крымінальнага права, – лічыць Павел Сапелка. – Я гэты падыход падзяляю і лічу, што ў асуджаных павінна быць яснае ўяўленне пра свой лёс пасля ўступлення ў сілу прысуду.


Павінны спраўна працаваць інстытуты ўмоўна-датэрміновых вызваленняў і змякчэнні пакарання, якія ўлічваюць паводзіны асуджанага, стан здароўя, іншыя акалічнасці. Акрамя таго, я не лічу амністыю ў Беларусі “праявай гуманізму”: яна праведзена дыскрымінацыйна і не адпавядае чаканням не толькі апанентаў рэжыму, але і чаканням прыхільнікаў нацыянальнага прымірэння».
Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10