Naviny

У Беларусі стала крыху больш дактароў, але значна менш медычных установаў

Хуткая медычная дапамога
Хуткая медычная дапамога ў Менску, Беларусь. Фота: Белсат

У канцы 2024 года ў Беларусі было 56,2 тысячы дактароў-спецыялістаў. Гэта на 400 больш, як было ў канцы 2023-га. Пры гэтым у краіне за год стала на пяць шпіталяў менш, а станцыяў хуткай дапамогі – на 31. Такія звесткі вынікаюць са свежага агляду Белстату да Дня медычнага работніка ў Беларусі і такога ж агляду за 2023 год.