навіны

У Беларусі заблакавалі тыкток-акаўнты Ціханоўскай і Латушкі. Рэпрэсіі 11 чэрвеня

Сілавікі
Сілавікі затрымліваюць людзей у Беларусі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Улады Беларусі дабраліся да блакавання TikTok, а палітзняволеную Вікторыю Кульшу караюць чарговы раз. Пра гэта і іншыя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі ў аглядзе рэпрэсіяў.

На тэрыторыі Беларусі заблакавалі тыкток-акаўнты лідаркі беларускіх дэмакратычных сілаў Святланы Ціханоўскай і кіраўніка НАУ, намесніка Ціханоўскай у Аб'яднаным пераходным кабінеце Паўла Латушкі. Карыстальнікі ў Беларусі пры спробе адкрыць іхныя акаўнты бачаць, што яны «не дасяжныя ў вашай краіне».


Палітзняволеную Вікторыю Кульшу чацвёрты раз асудзілі нібыта за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі – ёй дадалі яшчэ адзін год зняволення, паведамляе «Вясна».


Справу жанчыны разглядалі ў судзе Светлагорскага раёну. Суддзя – Аляксандр Валодзькін.


Палітзняволеная Вікторыя Кульша мусіла выйсці на волю ў красавіку 2025 года па заканчэнні тэрміну. Але яе перавялі ў СІЗА № 3 у Гомлі ў межах чацвёртай крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі калоніі»).

Чытайце таксама:
Акаўнт, з якога спецслужбы Беларусі пішуць актывістам. Фота: Maria Pulkovskay / Facebook

КДБ піша актывістам у Facebook – хочуць супрацы ў абмен на бяспеку родных

Раней ёй ужо тройчы прызначалі пазбаўленне волі паводле гэтага артыкулу. Увесь час у зняволенні на жанчыну ціснуць. Яе неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар і ПКТ. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у зарэчанскай калоніі № 24 адзін з наглядчыкаў душыў Вікторыю локцем, стоячы ззаду, а таксама цягаў яе па камеры. Праз галадоўкі ў жанчыны двойчы здараўся сэрцавы прыступ.


Былога ўчастковага з Ганцавічаў Уладзіміра Стрыжыча асудзілі паводле палітычнай крымінальнай справы, паведамляе «Наша Ніва». Яго абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 361-1 КК («Уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання»), але прысуд невядомы.


Стрыжычу 38 гадоў, у 2010 годзе ён скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна, а пасля пайшоў у міліцыю. Ён працаваў участковым і ў інспекцыі ў справах непаўналетніх.


Уладзімір Стрыжыч даслужыўся да старэйшага лейтэнанта, а ў канцы 2014 года быў звольнены «ў сувязі са здзяйсненнем кепскага ўчынку». Пасля гэтага Стрыжыч адкрыў ІП у сферы лесанарыхтоўкі. З нядаўняга часу ІП у ліквідацыі.


Дакладная дата затрымання мужчыны невядомая, але гэта адбылося не раней за верасень 2024 года – тады ён апошні раз быў онлайн у сацсетках.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10