Naviny

Самага папулярнага ў свеце тыктокера выгналі з ЗША

Кабі Лямэ
Кабі Лямэ ўзяў удзел у «Met Gala», што адбыўся 5 траўня 2025 года ў Нью-Ёрку. Фота:Dia Dipasupil/Getty Images

Самы папулярны ў свеце карыстальнік «TikTok» Кабі Лямэ быў вымушаны пакінуць ЗША пасля таго, як яго затрымалі працаўнікі іміграцыйнай службы (ICE) у Лас-Вэгасе з падазрэннем, што ягоная віза пратэрмінаваная. Пра гэта паведамляе «Associated Press».