навіны

Skype – усё: «Microsoft» закрывае знакамітую праграму пасля 20 гадоў існавання

Карпарацыя «Microsoft» абвясціла пра афіцыйнае закрыццё Skype. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Карпарацыя «Microsoft» абвясціла пра афіцыйнае закрыццё Skype. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: istockphoto.com
podpis źródła zdjęcia

Карпарацыя «Microsoft» абвясціла пра афіцыйнае закрыццё Skype – аднаго з самых вядомых інтэрнэт-мэсэнджараў апошніх дзесяцігоддзяў.

З панядзелка, 5 траўня, сэрвіс перастане быць даступным як у бясплатнай, так і ў платнай версіях. Кампанія прапануе карыстальнікам пераходзіць на Microsoft Teams. Адзіным выняткам будзе Skype for Business, падтрыманне якога захаваецца.


Праграма Skype была запушчаная ў жніўні 2003 года і зрабіла рэвалюцыю ў сферы камунікацыяў: карыстальнікі ўпершыню маглі бясплатна тэлефанаваць адзін аднаму праз інтэрнэт, у той час як мабільная і міжнародная сувязь заставалася вельмі дарагой. Гэта зрабіла Skype адным з самых папулярных сэрвісаў у свеце.


У 2011 годзе «Microsoft» набыла Skype, які ўжо на той момант быў спампаваны амаль мільярд разоў. Але замест развіцця інавацыйнай платформы, Skype паступова пачаў губляць пазіцыі. З’яўленне канкурэнтаў, такіх як Zoom, WhatsApp, Viber і сам Teams, прывяло да таго, што Skype зрабіўся другарадным інструментам.


«Мы разглядалі варыянт зняцця некаторых прадуктаў з вытворчасці, але пастанавілі захаваць выбар для карыстальнікаў праз пераход на Teams», – паведамляе «Microsoft» у афіцыйным каментары.


З 5 траўня ўсе версіі Skype будуць адключаныя, за выняткам карпаратыўнай. Гэта азначае, што звычайныя карыстальнікі не змогуць больш тэлефанаваць праз Skype, нават калі яны карысталіся платнай падпіскаю.


Надзея Вольная belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10