навіны

Галоўчанка прызнаўся, што лічыць буйныя пакупкі ў доларах

img
Пункт абмену валютаў у ГУМе. Менск, Беларусь. 27 чэрвеня 2021 года. Фота: Белсат
podpis źródła zdjęcia

Кіраўнік Нацыянальнага банку Раман Галоўчанка апавёў, што беларусы будуць патроху адвыкаць лічыць усё ў доларах, але прызнаўся, што буйныя пакупкі сам лічыць у гэтай валюце.

На думку Рамана Галоўчанкі, звычка лічыць арэнду за жытло, кошт адпачынку, машынаў і кватэраў ды іншага ў доларах у Беларусі можа быць абумоўленая тым, што Беларусь мяжуе з Еўропай. Ён адзначае, што ў Расеі людзі менш увагі звяртаюць на замежную валюту. Пры гэтым і Галоўчанка можа прыкінуць кошт якой-небудзь пакупкі ў доларах:


«Мы ў сям'і неяк ужо адышлі ад гэтага. Можа быць, нейкія буйныя рэчы калі ацэньваеш, нерухомасць ці яшчэ нешта. Звычка [лічыць у доларах. – Заўв. рэд.] захоўваецца».


Кіраўнік Нацыянальнага банку ўпэўнены, што праз «пэўны час» беларусы ўсё радзей будуць жыць з аглядкаю на чужую валюту. Тлумачыць гэта тым, што «мы ніяк не ўплываем на тое, што адбываецца, напрыклад, з амерыканскім доларам».

Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп сыходзіць пасля размовы з журналістамі ў Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 3 красавіка 2025 года. Фота: Evan Vucci / AP / East News

Долар ліхаманіць. Ці бегчы ў абменнік?

Аналітыка

Разам з тым чыноўнік не згадвае, што, напрыклад, курс беларускага рубля паўтарае траекторыю расейскага праз моцную гандлёвую залежнасць.

Галоўчанка адзначае, што палітыка дэвалютызацыі ўжо прынесла свой плён:


«Факт таго, што людзі перакладаюць валютныя дэпазіты ў рублёвыя, шмат пра што кажа. Думаю, міне яшчэ трохі часу – і ментальнай прывязкі да замежнай валюты мы абавязкова пазбавімся».


Чыноўнік таксама не згадвае, што Беларусь застаецца пад санкцыямі ЕЗ, якія забараняюць паступленні еўра ў Беларусь. Увозіць дазваляецца толькі невялікія сумы для асабістых патрэбаў.


Таксама беларускія банкі бяруць значныя камісіі за абслугоўванне валютных рахункаў. Напрыклад, «Прыёрбанк» з 1 красавіка просіць за рахунак, на якім ад $ 30 тысячаў да $ 50 тысячаў штомесячную камісію 500 рублёў. Калі грошай больш, то і плата вышэйшая.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10