навіны

У Менску пачнуць забудоўваць новы раён – Зялёны Бор

Фота: 1reg.by
Фота: 1reg.by
podpis źródła zdjęcia

Менск прырасце на 4 млн м² жытла. Дамы пабудуюць у новым сталічным раёне Зялёны Бор за МКАДам. Тэрыторыя былых вайсковых палігонаў займае прыблізна 2,5 тыс. га. Там узвядуць сацыяльнае ды арэнднае жытло, а таксама жытло для шматдзетных семʼяў.

Людзі стаяць у чарзе да банкамату. Менск, Беларусь. Верасень 2021 года. Фота: Белсат

Беларусы багацеюць, але ўжо не так шпарка. Белстат падлічыў рост прыбыткаў

навіны

«Раней мы адпрацавалі там праекты будовы сетак, будаўніцтве жытла. Кіраўнік дзяржавы падтрымаў і даручыў унесці за найкарацейшыя тэрміны. Ужо адпрацаваны адпаведны нарматыўны дакумент, каб мы маглі пачаць працы», – паведаміў старшыня Менскага гарвыканкаму Уладзімір Кухараў.

Чыноўнік адзначыў, што такія глабальныя будаўнічыя пляцоўкі, як Каменная Горка, Брылевічы або Лошыца, больш недасяжныя. Ды агулам у Менску не засталося свабодных месцаў для новабудоўляў, канстатавалі раней у гарвыканкаме.

«Жылая забудова, якую выкарыстоўваюць улады Беларусі, – гэта аналаг савецкага мікрараёну. І таму там шчыльнасць дамоў вельмі малая. І даволі вялікая колькасць прасторы», – кажа аўтар каналу «Фактар горада» Данііл Аленіус.

Развязваюць праблему з будаўнічымі пляцоўкамі найперш за кошт зносу трухлявага жытла. Пад рэканструкцыю ўжо сёлета можа трапіць тэрыторыя ў межах вуліцаў Арлоўская, Шчадрына і Гая. Знос у найбліжэйшай перспектыве чакае і старую Грушаўку. Паводле новага праекту, са ўсяго колішняга прадмесця Менску можа застацца толькі векавы клён на вуліцы Разінскай. Аднак з прыбіраннем старога жытла ў Менску ёсць праблемы, патлумачылі мясцовыя ўлады.

«Мы абмежаваныя наяўнасцю памяшканняў, у якія павінныя перасяліць людзей. Калі раней быў задзел, база з 300–350 кватэраў, і іх у парадку неабходнасці давалі пры зносе трухлявага жытла, то цяпер вымушаныя спецыяльна ствараць гэтак званы падменны фонд на раней вызваленых пляцоўках», – тлумачыла старшыня Камітэту будаўніцтва і інвестыцыяў Менскага гарвыканкаму Ірына Гонтарава ў інтэрвʼю часопісу «Экономика Беларуси».

Яшчэ адзін варыянт – будаваць жытло па-за межамі Менску. Трымацца гэтага курсу чарговы раз загадаў Лукашэнка, прымаючы напярэдадні з дакладам старшыню гарвыканкаму Кухарава.

Што датычыць жытла, якое ўжо ўзводзяць у Менску, Лукашэнка даручыў Кухараву навесці парадак з даўгабудамі. Асаблівую ўвагу пры гэтым ён надаў комплексу «Менск-Свет» – маўляў, восем з трынаццаці «пратэрмінаваных» абʼектаў месцяцца там.

Крыніцы «Белсату» у кампаніі «Дана Гоўлдынгс» на ўмовах ананімнасці паведамілі, што жыллёвае будаўніцтва ў «Менску-Свеце» мае завяршыцца да чэрвеня 2025-га. У пачатку 2026-га, запэўніваюць у сталічным гарвыканкаме, там застанецца толькі шматфункцыйная і адміністрацыйная забудова. Але чаму ўзніклі праблемы з тэрмінамі здачы абʼектаў?

«Прычына нумар 1 – парушэнне шчыльнасці забудовы, шчыльнасці насельніцтва, што адпаведна вядзе да змяненняў праектных работ і тэрмінаў гэтых работ. Прычына нумар 2 – затрымка з плацяжамі. Чыннік нумар 3 – наяўнасць генпадрадчыкаў, пры прызначэнні якіх Менгарвыканкам нават не спраўдзіў іх фінансавыя здольнасці», – кажа былая дэпутатка Менскага гарсавету Вольга Цесакова.

Праблематычнае для Менску і пытанне парковак. Паводле Уладзіміра Кухарава, у сталіцы афіцыйна зарэгістраваныя 900 тысяч аўтаў і яшчэ каля двухсот тысячаў штодзень прыязджаюць у горад. Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што мясцовыя ўлады актыўна інвестуюць у развіццё грамадскага транспарту.

У цэнтры Менску, дзе ўжо не засталося ўчасткаў для вольных паркінгаў, будуць уводзіцца дадатковыя месцы. Аднак за карыстанне імі кіроўцам давядзецца заплаціць.

Ірына Юрʼева belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10