навіны

«Палітвязынка» спыняе працу пасля прызнання яе «экстрэмісцкім фармаваннем»

Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». Фота: Аліса Ганчар / Белсат
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». Фота: Аліса Ганчар / Белсат
podpis źródła zdjęcia

Праваабарончая ініцыятыва «Палітвязынка» паведаміла пра спыненне сваёй дзейнасці пасля таго, як яна была прызнаная Камітэтам дзяржбяспекі «экстрэмісцкім фармаваннем». Журналісцкі праект «Бюро» і «Хрысціянская візія», якія таксама атрымалі такі статус, працягнуць сваю працу.

9 красавіка сталася вядома, што ўлады Беларусі прызналі праекты «Магілёўцы abroad», «Палітвязынка», «БюроМедиа» і «Хрысціянская візія» і старонку ў X «чё ваще происходит» «экстрэмісцкімі фармаваннямі».

,,

«Сябры,у сувязі з апошнімі навінамі, мы прынялі вельмі цяжкае, балючае рашэнне – прыпыніць працу нашага праекту», – паведамілі ў сацсетках «Палітвязынкі».


Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». Варшава, Польшча. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)

Яўгенія Доўгая: Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі

навіны

Прадстаўнікі ініцыятывы таксама заклікалі сваякоў палітзняволеных беларусаў не маўчаць і ўзяць «лёсы сваіх блізкіх у свае рукі». «Ніхто – ні палітыкі, ні дыпламаты – не зробіць крок, пакуль вы іх да гэтага не падштурхнеце. Ваш голас – гэта святло, здольнае прарваць цемру», – заявілі ў ініцыятыве.

ХВ і «Бюро» працягваюць працу

Журналісты расследавальніцкага праекту «Бюро» між тым заявілі, што не згодныя з рашэннем уладаў:

,,

«Мы расцэньваем гэта як ціск на незалежную прэсу і спробу прымусіць нас замаўчаць. Нягледзячы на рэпрэсіі з боку рэжыму, мы працягнем рабіць нашу працу».


Таксама актывістка «Хрысціянскай візіі» Наталля Гарковіч у каментары для «Радыё Рацыя» адзначыла, што рашэнне беларускіх уладаў аб прызнанні міжканфесійнай ініцыятывы экстрэмісцкім фармаваннем не паўплывае на працу яе ўдзельнікаў. Яна паабяцала «працягваць пісаць якасную аналітыку, весці маніторынг парушэнняў свабоды веравызнання, прадстаўляць экспертызу для міжнародных і дэмакратычных сілаў».

Улады пачалі прызнаваць дэмакратычныя ініцыятывы экстрэмісцкімі фармаваннямі ў 2021 годзе. Першым такі статус атрымаў «Рабочы рух» – 21 верасня 2021 года. «Белсат» быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем» 3 лістапада таго самага году. Станам на 10 красавіка 2025 года ў спісе 274 ініцыятывы і арганізацыі.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10