Яўгенія Доўгая: Вызваленне хоць аднаго палітвязня дае сілы і надзею тым, хто пакуль застаецца за кратамі
04.07.2024, 14:45
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». Варшава, Польшча. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
podpis źródła zdjęcia
Пабывалі ў гасцях у журналісткі, праваабаронцы і стваральніцы ініцыятывы «Палітвязынка»
«Белсат» пабываў у гасцях у журналісткі, праваабаронцы і стваральніцы ініцыятывы «Палітвязынка» Яўгеніі Доўгай. Жэня расказала нам, чаму нельга апускаць рукі і чаму так патрэбнае было для ўсіх беларусаў вызваленне хоць каго з палітвязняў. «Калі выпускаюць хоць аднаго – лягчэй робіцца ўсім, бо гэта дае надзею і сілы выжыць», – кажа яна.
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». Варшава, Польшча. 3 ліпеня 2024 года. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Калі мы дамаўляліся на сустрэчу, а потым ехалі ў госці да Яўгеніі Доўгай, мы яшчэ не ведалі, што наступным днём з Беларусі прыйдуць радасныя навіны пра вызваленне некаторых палітвязняў. Але і тады – напярэдадні – адчулі электрычнасць надзеі, якая сыходзіла ад нашай суразмоўцы. Падчас размовы Жэня неаднойчы з аптымізмам казала пра тое, «што нешта змяняецца», намякала (а можа, ужо і ведала штосьці), што будуць зрухі. Будуць, казала, нягледзячы на тупік, у які «мы ўсе трапілі», абмяркоўваючы, як і каго павінны вызваляць з турмаў.
,,
«Так, мне здаецца, мы ўсе заселі ў тупіку на тым этапе, калі абмяркоўвалі, вызваляць трэба хоць каго ці ўсіх адразу. Для мяне гэта дзікая сітуацыя, таму што, на маю думку, гэта не павінна было нават абмяркоўвацца. Проста патрэбнае хоць якое-небудзь вызваленне, хоць каго-небудзь!» – казала Жэня.
Яна ўпэўненая: калі выпусцяць хоць аднаго – лягчэй стане ўсім. Так было, напрыклад, калі скінулі тэрмін пасля апеляцыі ў дачыненні палітзняволенай Алесі Буневіч: у бараках гучала «ура!», у жаночай калоніі радаваліся ўсе. Такія рэчы ўмацоўваюць нацыю, лічыць Яўгенія. Даюць надзею і сілу.
«Тым больш, што маем зафіксаваныя сведчанні. Напрыклад, – былой палітзняволенай Дарʼі Афанасьевай, якая выйшла і сказала: «Слухайце, мяне прасілі перадаць – дамагайцеся вызвалення хаця б пажылых і хворых, хаця б каго-небудзь, хаця б аднаго, калі ласка!». Людзі выходзяць адтуль – і просяць! Але мы ўсё адно працягваем дыскутаваць аб відавочных рэчах і не можам выйсці з заганнага кола. І мне падаецца, гэта вялікая бяда. Таму што час гуляе супраць нас – людзі хварэюць і паміраюць…» – дадавала яна праз паўзу.
У светлай кватэры, якую здымае сямʼя Яўгеніі ў Варшаве, лёгка дыхаецца і гутарыцца. Пакуль гаспадыня запарвае для нас на кухні крафтовую каву і наразае польскі сырнік («Гэта Саша, мая дачка, для вас купіла»), разглядаемся і знаёмімся з рудым сабачкам Кексам. Яго два гады таму пакінула Жэні на часовы прытулак адна ўкраінка, але потым так і не забрала. Цяпер Кекс паўнапраўны чалец і ўлюбёнец сямʼі. Заскоквае на зялёную канапу і запрашальна пазірае на гасцей.
Са столі звісаюць «павучкі» аўтарства былой палітзняволенай Рэгіны Лавор. На стале – каляндар з партрэтамі палітзняволеных жанчын. На кніжнай палічцы – зборнік, прысвечаны Алесю Бяляцкаму, суседнічае з антыўтопіяй Оруэла «1984» і «Ператрусам у музеі» Альгерда Бахарэвіча. Ніжэй – «Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў» і кніжка з пранізлівым тытулам «Мая мама ў турме»…
Кружка ў доме Яўгеніі Доўгай, якую зрабіла палітвязынка. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Жэня, такое ўражанне, што ўсё тваё жыццё падпарадкаванае зараз толькі адной мэце…» – кажам.
«Гэта так! Таму што тэма палітзняволеных настолькі цесна ўплеценая ў нашыя жыцці, што ўжо – не разарваць. Калі ўзяць маіх сяброў – амаль у кожнага хтосьці са сваякоў ці блізкіх сядзіць у турме. Я сама спазнала, што такое беларуска турма, хоць правяла ў камеры толькі тры дні. Але яшчэ да 2020 года пісала пра яе, пра тых, хто сядзеў там па «наркатычным» артыкуле 328.
Я ведала, што беларуская турма – спадкаемца ГУЛАГу. І маю на мэце фіксаваць тое, што там адбываецца. Каб гэта нікуды не знікла. Каб потым, у вольнай Беларусі, на гэтых расповедах жанчын грунтаваліся рэформы ўсёй сістэмы. Каб гэта не прайшло міма. Ну і, канечне, мне важна хоць штосьці рабіць для тых, хто зараз у няволі. Таму што ведаю, што ў людзей там ёсць страх, што пра іх забылі…» – тлумачыць Яўгенія Доўгая.
Безумоўна, галоўная мэта – вызваленне палітзняволеных, удакладняе Жэня.
На яе думку, беларусы ўжо даўно павінны былі вучыцца ў Украіны, якія гатовыя дамаўляцца з самім дʼяблам, Пуціным у тым ліку, – абы толькі выцягнуць з палону сваіх людзей. Пацвярджэнне таму – нядаўняе вызваленне з беларускіх катавальняў палітзняволеных украінцаў, у тым ліку траіх жанчын. Ясна, што Лукашэнка выпусціў іх па «просьбе» Пуціна, мяркуе Яўгенія (у гэтым ужо прызнаўся сам).
«Але што гэта азначае? Гэта азначае толькі тое, што нам трэба знаходзіць медыятараў, якія могуць ісці ў Расею. Слухайце, я гатовая прасіць аўдыенцыі а хоць бы ў самога Рамана Абрамовіча! Мы ў такой сітуацыі, што трэба і да чорта лысага ісці! Глядзіце, лаўрэат Нобэлеўскай прэміі Дзмітрый Муратаў схадзіў на прыём да Макрона. Зразумела, ён прасіў за Кара-Мурзу і Бярковіч. Але ж у нас ёсць нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у Нямеччыне. Можа, схадзіць і папрасіць Шольца аб Марыі Калеснікавай, бо яна жыла ў Нямеччыне, а Шольц, напэўна, мае нейкі кантакт з Расеяй? Чаму не?» – разважае праваабаронца.
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Падключыць Ватыкан і Мальтыйскі ордэн. Ізраільцянаў («Прабабуля Марыны Золатавай – праведніца свету. Чаму б не дапамагчы яе ўнучцы? Прадзед Каці Андрэевай, дарэчы, – таксама!»). Працягваць настойліва грукацца ва ўсе дзверы да ўплывовых асобаў і арганізацыяў. Нагадваць, нагадваць і яшчэ раз нагадваць пра палітвязняў.
«Не факт, што атрымаецца. Ніхто не кажа, што атрымаецца. Але разумееце, калі ты два гады – дзень у дзень – ходзіш да палякаў, напрыклад, і просіш іх за журналістку «Белсату», то сёння можа і не будзе толку, а заўтра – гэты толк паявіцца! Пастаяннае нагадванне – гэта галоўнае», – кажа Жэня Доўгая.
На наступны дзень, 3 ліпеня, калі стане вядома пра вызваленне з турмаў як мінімум чатырох палітвязняў, Жэня Доўгая назаве гэта «вынікам вельмі вялікай дыпламатычнай працы».
«Гэта было дакладна не рашэнне аднаго дня. Мы не ведаем, хто зрабіў гэтую працу. Але яе вынік даводзіць нам, што сапраўды – усё магчыма! Калі ласка – атрымалася! Бо мы насамрэч былі ў тупіку. І гэта адказ на тое, ці патрэбныя кропкавыя вызваленні. Радаваліся ў гэты дзень абсалютна ўсе! Гэта была навіна, якая абʼяднала людзей. І я пераканалася ў тым, што нельга апускаць рукі», – казала нам на наступны дзень па тэлефоне Яўгенія Доўгая.
Яна ўпэўненая, што ў Беларусі ніхто не будзе размаўляць пра палітзняволеных з Вольгай Гарбуновай ці Святланай Ціханоўскай, якія, тым не менш, робяць вялікую працу, але акурат таму трэба шукаць такіх шляхоў – праз уплывовых пасярэднікаў. Тым больш калі яны самі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць.
«Нядаўна са мной звязаліся з амбасады адной еўрапейскай краіны. Яны сказалі, што зацікаўленыя размаўляць, але толькі – са сваякамі палітвязняў або з былымі палітзняволенымі. Са сведкамі. І гэта нармальна. Яны выказалі гатовасць сустрэцца і быць пасярэднікамі. Такі вось запыт. Таму я сапраўды бачу, што ёсць зацікаўленасць», – сцвярджае Доўгая.
«Я бачу, што сітуацыя зрушылася з месца», – паўтарае Яўгенія. І распавядае, што амерыканскія праваабаронцы таксама выказалі жаданне пачуць, што адбываецца ў жаночай калоніі ў Беларусі.
«Яны хочуць ведаць, праз каго могуць зрабіць свой уклад у вызваленні палітвязняў. Хочуць пачуць галасы жанчын. Таму збіраюцца правесці шэраг сустрэч у сярэдзіне ліпеня. У ЗША на носе выбары, і яны спрабуюць зразумець, у які бок ім ісці і як могуць нам дапамагчы», – тлумачыць праваабаронца.
Коміксы, якія малявала палітвязыкна Ніно ў беларускай жаночай калоніі. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
Таму ў ліпені Жэня будзе ў ЗША. Бярэ з сабой павучкоў Лавор, іншыя вырабы палітвязняў, сукенкі і абутак, якія жанчыны насілі на беларускай зоне. Паказвае нам арыгінал турэмных коміксаў былой палітзняволенай Ніно (прозвішча не называе), якія яна малявала на Валадарцы. Жанчыну катавалі там, прыстаўляючы да скроні пісталет і пагражаючы застрэліць, калі не выдасць ім пароль ад тэлефону. А ў камеры жанчына малявала і, падобна, коміксамі зацікавілася выдавецтва «Гутэнберг».
Пра тое, што адбываецца за кратамі, вельмі важна распавядаць мовай мастацтва, лічыць праваабаронца.
«Што там цяпер адбываецца, на жаночай зоне?» – запытваемся.
«Усё вельмі цяжка. Забралі кніжкі нармальную літаратуру, пакінулі толькі а-ля Данцову. У мужчынскую калонію можна дасылаць кнігі, у жаночую – не. Прыбралі ўсю ангельскую літаратуру. Салжаніцына. Апрача таго, з 12 ліпеня толькі два разы на год жанчынам можна будзе дасылаць пракладкі. Тыя, хто ў спісе тэрарыстаў, маюць забарону на грашовыя пераводы, то бок самі купіць іх не могуць. І што адбываецца? Там крадуць шкарпэткі. Чорныя шкарпэткі пастаянна знікаюць з сушылак. Іх выкарыстоўваюць у якасці пракладак, некаторыя з фабрыкі прыносяць сінтэпон, укладаюць у шкарпэтку… Уяўляеце сабе?» – распавядае Яўгенія Доўгая.
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Жанчын вымотваюць фізічна і маральна. Яны заўсёды ў працы, вольнага часу мізер – выбіраеш, напісаць ліст ці выпіць кавы. Пастаянныя даносы, прэсінг. Але самае жахлівае тое, што робяць зараз у дачыненні палітзняволеных маці – пазбаўляюць іх бацькоўскіх правоў. Ёсць зусім страшныя выпадкі, калі маму выклікаюць у кабінет, звязваюцца з настаўніцай, побач з якой знаходзіцца дзіця палітзняволенай, і па гучнай сувязі паведамляюць: «Твая мама ад цябе адмовілася – ты едзеш у прытулак»… Так ціснуць, каб жанчына напісала «памілоўку» (прашэнне аб памілаванні)», – расказвае Яўгенія, і голас яе дрыжыць.
Паводле інфармацыі, якую Жэня атрымала ад былых палітзняволеных, з 2021 года «памілоўкі» пішуць амаль усе. Гэта пытанне выжывання і захавання здароўя ў тых умовах, удакладняе нашая суразмоўца.
Робім паўзу. Жэня паказвае нам заколкі ў валасы, якія дасылае ў калонію – адзінае ўпрыгожанне, якое дазваляюць насіць жанчынам на зоне («Яны ім вельмі радуюцца!»). Паказвае гумку з дзвюма вішанькамі – дакладна такую перадавала журналістцы Кацярыне Андрэевай. Пераказвае інфармацыю ад нядаўна вызваленай Ірыны Шчаснай: Каця трымаецца з апошніх сілаў – яе трэба ратаваць!..
Заколка для валасоў – адзінае ўпрыгожванне, якое можна дасылаць у беларускую жаночую калонію. (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Тут яшчэ адна былая палітзняволеная, Вольга, расказвала пра Алену Лазарчык з «Еўрапейскай Беларусі». Алена амаль нічога не бачыць! Зрок – мінус 17. А ёй на зоне не перадаюць акуляры і прымушаюць працаваць – садзіцца за машынку. Каб перадаць акуляры – патрэбная перадача. А перадачы ёй забароненыя. То бок – замкнёнае кола. Пекла! Яна адмаўляецца працаваць – і яе кідаюць у ШІЗА…» – распавядае Яўгенія Доўгая.
Жэня далівае нам кавы. На ёй – чорны світшот з малюнкам і надпісам «Kayfariki Group» – так называецца ўкраінскі антыфашысцкі батальён, у якім ваююць і беларусы. Тлумачыць, што назву ініцыятывы «Палітвязынка» прапанаваў калісьці ўкраінскі праваабаронца Максім Буткевіч, які трапіў пазней у расейскі палон (у так званым ЛНР яму далі 13 гадоў турмы).
«Таму я не звяртаю асаблівай увагі на прэтэнзіі некаторых лінгвістаў, што, маўляў, «палітвязынка» – нейкае некарэктнае ўтварэнне. Слова прыдумаў Буткевіч. І хай яно жыве!» – заўважае Яўгенія.
Пытаемся, як напружаная і штодзённая дзейнасць Жэні ў «Палітвязынцы» адбіваецца на яе сямʼі. Не вельмі добра, прызнаецца яна.
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Не ўмею трымаць баланс. Вось, напрыклад, на выходных засела за адзін тэкст, а да гэтага абяцала дачцэ схадзіць пагуляць. Яна чакае, чакае, а я ніяк не магу. Увечары, праўда, выбраліся. Цямнела ўжо – і мы шукалі вожыкаў. Я кажу, давай так, калі знойдзем пяць – значыцца ў нас адбудзецца нейкае шчаслівая падзея. Мы знайшлі шэсць вожыкаў! І вось…» – смяецца Жэня Доўгая.
Яе дачцэ Аляксандры 13 гадоў. Нядаўна яна хадзіла з класам на экскурсію ў варшаўскую турму Павіяк. Калі дзяўчынкам далі прылегчы на турэмныя шконкі, Саша сказала: «Мая мама таксама на такіх спала». Полькі былі ўражаныя…
«Я вельмі хачу, каб і ў маёй сямʼі было менш турмы. І дзяўчыны мне пішуць з калоніі, што я павінна ўдзяляць больш увагі Сашы. Я стараюся і хачу гэта выправіць», – гаворыць Жэня.
Жэня прызнаецца, што здараюцца дэпрэсіі і эмацыйныя зрывы. Апошні раз – да слёз, на Дзень палітвязня, калі стала вядома, што не вызвалілі Паліну Шарэнду-Панасюк, а ў «Фэйсбуку» пісалі: «Вось што значыцца вашае «любой цаной».
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Бывае балюча жыць, гэта праўда. Але апошнім часам стала лягчэй, таму што я стала бачыць нейкую выніковасць. Я заўважыла, што да мяне сталі прыслухоўвацца. Бо раней мне часта ад сваіх жа прылятала, блакавалі ўсе мае ўваходы і выхады. І тое, што гэта былі свае, – мяне проста забівала», – прызнаецца Яўгенія.
Турму, якую цяжка вырваць з уласнай галавы, пакідае тады, калі малюе акварэлі (паказвае нам свае пяшчотныя малюнкі), стварае ўпрыгожанні і – танчыць.
«Так, я з сакавіка пайшла на танцы! Да нашай Міі Міткевіч. Слухайце, я ніколі не танчыла, а тут зразумела, што гэта найлепшая тэрапія. Учора танчылі на полі Макатоўскім. Гэта абалдзенна! Гэта мяне выцягнула і пачало даваць надзею. Калі была ў музеі Галакосту ў Берліне, там распавядалі, што людзям у канцлагерах дапамагалі выжываць песні і танцы. Я не верыла. Але гэта праўда! Я пачала танчыць – і цяпер веру, што мы абавязкова дачакаемся добрых і светлых часоў, даможамся іх», – сцвярджае Жэня.
На развітанне закранаем тэму футболу. «Я ж барысаўская дзяўчына! Каб вы толькі бачылі, як я трыўмфавала, калі БАТЭ «Баварыю» перамог у 2012 годзе!» Але цяпер Жэня мяркуе, што на Еўра-2024 перамогуць якраз немцы, хоць усёй душой заўзела за Грузію і Украіну.
Яўгенія Доўгая, журналістка і аўтарка праекту «Палітвязынка». (Фота: Аліса Ганчар / Белсат)
«Мне здаецца, футбол – гэта таксама частка палітыкі. Спорт увогуле. Шкада, што з удзелам у Алімпіядзе не пагандлявалі з Лукашэнкам. Для яго гэта важна, думаю. Паскудна гучыць? Дык у футболе «дагаварнякі» таксама брудная рэч. Але скажы, якая розніца для той жа Каці Андрэевай, як мы гэта называем, «дамовамі» там ці «гандлем»? Для яе зараз важны вынік. Каб выйсці і жыць далей!» – падсумоўвае Яўгенія Доўгая.
Абдымаемся на развітанне. Жэня дорыць мне «Турэмны зборнік». Адкрываю наўздагад. Верш палітвязня Дзяніса Івашына: «Страх цябе не пабачыць, Страх цябе не пачуць…»
Telewizja Polska S.A. w likwidacji processes your personal data collected when you visit individual websites on the tvp.pl Portal (hereinafter referred to as the Portal), including information saved using technologies used to track and store them, such as cookies, web beacons or other similar technologies enabling the provision of tailored and secure services, personalize content and advertising, provide social media features and analyze Internet traffic.
Click "I accept and go to the website" to consent to the use of automatic tracking and data collection technology, access to information on your end device and its storage, and to the processing of your personal data by Telewizja Polska S.A. w likwidacji, Trusted Partners from IAB* (991 company) and other Trusted TVP Partners (88 company), for marketing purposes (including for automated matching of advertisements to your interests and measuring their effectiveness) and others, which we indicate below.
The purposes of processing your data by TVP S.A. w likwidacji are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
TVP S.A. w likwidacji process your data for the purposes of features. As part of these features, we may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
The purposes of processing your data by Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP are as follows:
Store and/or access information on a device
Use limited data to select advertising
Create profiles for personalised advertising
Use profiles to select personalised advertising
Create profiles to personalise content
Use profiles to select personalised content
Measure advertising performance
Measure content performance
Understand audiences through statistics or combinations of data from different sources
Develop and improve services
Use limited data to select content
Ensure security, prevent and detect fraud, and fix errors
Deliver and present advertising and content
Save and communicate privacy choices
Trusted Partners from IAB and other Trusted Partners of TVP process your data for the purposes of features and special features. As part of these features, they may take the following actions:
Match and combine data from other data sources
Link different devices
Identify devices based on information transmitted automatically
Use precise geolocation data
Actively scan device characteristics for identification
Consent is voluntary and you can withdraw it at any time in Advanced Settings.
In addition, you have the right to request access, rectification, deletion or limitation of data processing. In the Privacy Policy, you will find information on how to communicate to us your will to exercise these rights.
Consent to the use of data for some IAB Trusted Partners and TVP Trusted Partners may be related to the transfer of data to the United States or other third countries (not belonging to the European Economic Area, which includes the Member States of the European Union as well as Norway, Iceland and Liechtenstein). In connection with the above, we would like to inform you about the possible risk that may be associated with the transfer of data to third countries, consisting in the possible lack of an adequate level of protection of natural persons related to the processing of their personal data, which is guaranteed by the provisions of the GDPR (Regulation of the European Parliament and of the Council (EU 2016/679 of 27 April 2016 on the protection of individuals with regard to the processing of personal data and on the free movement of such data, and repealing Directive 95/46 / EC), due to the lack of an adequacy decision by the European Commission and the lack of adequate security.
The user's personal data processed by TVP may be processed both on the basis of the user's consent as well as on the basis of a legitimate interest, i.e. without the consent of the Portal user (only for the purposes necessary to ensure the proper operation of the Portal). TVP processes user data on the basis of a legitimate interest only in situations where it is necessary for the provision and proper operation of the Portal, i.e. maintenance and technical support of the Portal, ensuring security, preventing fraud and removing errors, statistical measurements necessary for the proper functioning of the Portal.
Detailed information on the processing of your data can be found in the Privacy Policy.