навіны

Польшча ўзмацняе назіранне за мяжою з Беларуссю

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Straż Graniczna / Х
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Straż Graniczna / Х
podpis źródła zdjęcia

У святле апошніх падзеяў суседнія з Беларуссю краіны ўводзяць усё новыя абмежаванні на граніцы. Так, Латвія ўзмацніла кантроль за ўездам і выездам у краіну, а Польшча яшчэ больш актывізавала відэаназіранне на мяжы з Беларуссю.

Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы паведаміла ў сетцы Х, што завяршыла мадэрнізацыю электроннага бар'еру ўздоўж дзейнага шлагбаума ў Падляскім ваяводстве. Гэта каштавала краіне 125 мільёнаў злотых.


На працягу ўсёй 206-кіламетровай усходняй мяжы Польшча ўстанавіла дадатковыя камеры назірання за вонкавым бокам агароджы і для аховы водапрапускных труб, а таксама святлодыёдныя свяцільні для асвятлення дарог.


А для класіфікацыі сігналаў трывогі ад валаконна-аптычных кабеляў выяўлення выкарыстоўваўся штучны інтэлект.


Нагадаем, 22 сакавіка прэм'ер Польшчы Дональд Туск разам з віцэ-прэм’ерам і міністрам абароны Владыславам Касінякам-Камышам, а таксама міністрам унутраных справаў і каардынатарам спецслужбаў Томашам Семонякам наведаў польска-беларускую мяжу. Падчас сустрэчы з камандаваннем войска, памежнай службы і паліцыі ён паведаміў, што атрымаў дакументальныя пацверджанні таго, што ўлады Беларусі арганізацыйна і палітычна падтрымліваюць міграцыйны ціск на Польшчу.


Акрамя таго, Туск адзначыў, што Польшча неўзабаве атрымае дадатковыя дроны для аховы мяжы.


Тэса Анэйда / belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10