Shuflyadka

Гэта не тое, што вы падумалі. Або як NRM кіруе Угандай, а «BELPOL» вырабляе тэкстыль

Крама «Бел-Поль» у Курску, Расея. Студзень 2021 года. Крыніца: yandex.ru
Крама «Бел-Поль» у Курску, Расея. Студзень 2021 года. Крыніца: yandex.ru

Шэраг шырока вядомых беларускіх абрэвіятураў актыўна сустракаюцца і ў іншых краінах. Часам у вельмі нечаканых варыянтах. З нагоды 1 красавіка вырашылі паглядзець, якія новыя сэнсы беларускія назвы набываюць за межамі нашай краіны.