навіны

У Францыі ў цяжкавіку знайшлі памерлым кіроўцу-беларуса

Ілюстрацыйны здымак. Фота: iStock
Ілюстрацыйны здымак. Фота: iStock
podpis źródła zdjęcia

На ўсходзе Францыі ў мясцовасці Шапанэ 10 сакавіка ў кабіне грузавога аўта знайшлі памерлага кіроўцу. Ён аказаўся грамадзянінам Беларусі, паведамляе выданне «Le Progres».

Аўтамабіль быў прыпаркаваны. Кіроўцу спрабавалі рэанімаваць, аднак не атрымалася. У выніку медыкі канстатавалі смерць.

З папярэдняй інфармацыі, пашкоджанняў, слядоў гвалтоўнай смерці ці датычнасці да здарэння трэціх асобаў на целе мужчыны няма. Дзеля высвятлення таго, што адбылося, распачатае расследаванне, паведамляе пракуратура Ліёну.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10