навіны

Трамп дабраўся да «Apple». Кампанія абяцае інвеставаць $ 500 млрд у ЗША

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральны дырэктар «Apple» Тым Кук слухае ўступную прамову прэзідэнта ЗША Доналда Трампа на паседжанні амерыканскай тэхналагічнай рады ў дзяржаўнай сталовай Белага дому 19 чэрвеня 2017 года ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Генеральны дырэктар «Apple» Тым Кук слухае ўступную прамову прэзідэнта ЗША Доналда Трампа на паседжанні амерыканскай тэхналагічнай рады ў дзяржаўнай сталовай Белага дому 19 чэрвеня 2017 года ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
podpis źródła zdjęcia

Кампанія «Apple» заявіла, што ў найбліжэйшыя чатыры гады выдаткуе $ 500 млрд на інвестыцыі ў ЗША, у тым ліку ў будаванне гіганцкай фабрыкі ў Тэхасе для вытворчасці сервераў для штучнага інтэлекту, а таксама створыць каля 20 тысяч працоўных месцаў у сферы даследаванняў і распрацоўванняў па ўсёй краіне за гэты час. Гэта адбылося пасля сустрэчы кіраўніка кампаніі з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам. Пра гэта паведамляе «Reuters».

Меркаваныя выдаткі $ 500 млрд уключаюць у сябе ўсё: ад закупаў у амерыканскіх пастаўляльнікаў да здымання ў ЗША тэлевізійных шоу і фільмаў для сэрвісу «Apple TV+». Кампанія адмовілася паведаміць, якую частку гэтай сумы яна плануе выдаткаваць на закупы ў сваіх амерыканскіх пастаўляльнікаў, у лік якіх уваходзяць такія кампаніі, як «Corning», што вырабляе ў Кентакі шкло для айфонаў.


Гэты крок быў зроблены пасля паведамленняў, што генеральны дырэктар «Apple» Тым Кук сустрэўся з прэзідэнтам ЗША Доналдам Трампам на мінулым тыдні. Многія з прадуктаў «Apple», сабраных у Кітаі, могуць сутыкнуцца з 10-адсоткавымі тарыфамі, уведзенымі Трампам раней у гэтым месяцы. Хоць кампаніі ўдалося дамагчыся пэўных выключэнняў з кітайскіх тарыфаў у першай адміністрацыі Трампа.

Дональд Трамп у Авальным кабінеце ў Белым доме. Вашынгтон, ЗША. 30 студзеня 2025 года. Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Трамп распачаў сусветную гандлёвую вайну. Аскепкамі зачэпіць і Беларусь

Аналітыка

«Гэта абяцанне ўяўляе сабою палітычны жэст у бок адміністрацыі Трампа», – сказаў аналітык «D. A. Davidson» Гіл Лурыя, адзначыўшы, што сума $ 500 млрд, відаць, уключае ўсе выдаткі «Apple» ў ЗША, у тым ліку агульныя і адміністрацыйныя траты.

«Незразумела, ці азначае гэтая заява паскарэнне выдаткаў», – дадаў ён.

Аналагічную заяву наконт сваіх планаў выдаткаў у ЗША «Apple» зрабіла ў 2018 годзе, падчас першай адміністрацыі Трампа, калі заявіла, што яе новыя і цяперашнія інвестыцыі прынясуць эканоміцы ЗША $ 350 млрд цягам пяці гадоў.

Акцыі кампаніі знізіліся на 0,8 % падчас перадрыначных гандляванняў.

Трамп у допісе ў сацыяльных сетках падзякаваў «Apple» і Куку, заявіўшы, што гэты крок адлюстроўвае веру кампаніі ў ягоную адміністрацыю.

Большасць спажывецкіх прадуктаў «Apple» збіраюць за межамі ЗША, хоць многія кампаненты «Apple» вырабляюцца ўсё яшчэ ў Злучаных Штатах.

У мінулым месяцы кампанія «Apple» абвясціла пачатак масавай вытворчасці чыпаў уласнага распрацоўвання на заводзе ў Арызоне, які належыць «Taiwan Semiconductor Manufacturing Co».

Прыцягненне TSMC у Арызону і дапамога ў прыняцці закону, скіраванага на ўмацаванне амерыканскай вытворчасці паўправаднікоў, сталі двума найбуйнейшымі пунктамі ў прамысловай палітыцы Трампа падчас ягонага першага тэрміну.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10