навіны

Старшыні выканкамаў з рулеткамі мераюць траву на ўчастках людзей

img
Старшыня Пашкоўскага сельскага выканкаму Ларыса Кавальчук мерае траву на прыватных участках. Крыніца: «Наша Ніва»
podpis źródła zdjęcia

Старшыні сельскіх выканкамаў ходзяць па ўчастках беларусаў з рулеткамі і лінейкамі і правяраюць, ці косяць людзі траву, як гэтага патрабуюць новыя правілы. Як гэта адбываецца, паказалі на АНТ, заўважыла «Наша Ніва».

Старшыня Пашкоўскага сельскага выканкаму Ларыса Кавальчук, якая мерае траву на прыватных участках, ходзіць з рулеткай і планшэтам, у якім робіць запісы па выніках праверкі і выпісвае прадпісанні парушальнікам.


Усё праз новае патрабаванне чыноўнікаў – з 18 траўня высокая трава каля ўласнага дому забароненая. Яе даўжыня не мусіць перавышаць 20 сантыментаў.


«Калі вымяраем траву, і яна вышэй за 20 сантыметраў, выдаём прадпісанне – трэба навесці парадак вакол дому», – расказвае Ларыса Кавальчук.

Чытайце таксама:
Свежая бульба. Ілюстрацыйны здымак. Фота: unsplash.com

Ціханоўская схавала ад беларусаў? Лукашэнка патлумачыў дэфіцыт бульбу ў Беларусі

Пасля пастановы Савету Міністраў, якая патрабуе скошваць нібыта задоўгую траву, людзі кінуліся ў сацсеткі абмяркоўваць рашэнне, жартаваць і абурацца. Бо правілы патрабуюць скошваць траву не толькі ў двары, але і вакол – ад плоту да тратуара ці дарогі, а з іншых бакоў – да паловы адлегласці да суседзяў. Калі ж участак вялікі – шырынёй 10 метраў. За невыкананне патрабаванняў пагражае штраф да 1050 рублёў, але спачатку нібы будзе папярэджанне, сцвярджаюць чыноўнікі. Абурэнне беларусаў вызвала тое, што пажылых людзей, якім можа быць цяжка даглядаць нават за сваім участкам, прымушаюць сачыць і чужой тэрыторыяй.


«Сталым людзям даводзіцца прапаноўваць дапамогу. Мы абтэлефаноўваем дзяцей, унукаў, сваякоў – пераканаўча просім, каб яны прымалі актыўны ўдзел у навядзенні парадку», – сказаў старшыня Махоўскага сельскага выканкаму Андрэй Ланчаў.


Але людзям не падабаецца, што дзяржава не можа навесці парадак з дапамогай адпаведных спецыялістаў па-за тэрыторыямі прыватных участкаў.


«Уласнік жылля – бабуля. Пры чым тут сын унук, дачка, сват? Выбачайце, але па законе яны нічога не абавязаныя», – абураюцца людзі ў каментарах у ціктоку, куды АНТ выклала сюжэт.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10