Naviny

Грузія прапануе трохгадовы ВНЖ для айцішнікаў: у беларусаў з'явіліся пытанні

Беларуская спартсменка і актывістка Марына Зялёная і праваабаронца Раман Кісляк ладзяць пікет каля МУС Грузіі з-за вельмі доўгага разгляду прашэнняў аб прытулку. Тбілісі, 10 чэрвеня 2024 года. Фота: Белсат

Грузія вырашыла спрасціць атрыманне віду на жыхарства ў сваёй краіне прадстаўнікам сферы ІТ, з восені яго можна будзе атрымаць адразу на 3 гады. Ці будзе прывабным такі варыянт для многіх беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў гэтай краіне і плануюць у ёй сваё далейшае жыццё? Сабралі меркаванні.