навіны

У пункце пропуску «Беняконі» можа быць ускладнены рух праз рамонт дарог

img
Пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы «Беняконі». Фота: t.me/customs_bel
podpis źródła zdjęcia

У пункце пропуску «Беняконі» на беларуска-літоўскай мяжы да 20 чэрвеня праходзіць рамонт дарог. Праз гэта рух праз пункт пропуску можа быць ускладнены, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.

«Просім улічваць азначанае пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы», – адзначае Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі.


«Беняконі» – адзін з двух пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. Вялікія аўтамабільныя і аўтобусныя чэргі тут цяпер бываюць рэдка праз абмежаванні Літвы. Калі аўтамабіль з беларускімі нумарамі, то ўехаць у Літву можна толькі ў выпадках, калі аўто належыць грамадзяніну Беларусі з літоўскай візай або ВНЖ ці калі ўладальнік машыны – грамадзянін адной з краін ЕЗ. У абодвух выпадках паездка павінна быць для асабістых мэтаў.


Таксама абмежаваная колькасць пасажырскіх аўтобусаў, якія едуць з Беларусі ў Літву.


Тым часам на «Беняконях» звычайна вельмі вялікія чэргі з грузавога транспарту. Напрыклад, 16 чэрвеня ўезду ў Літву чакаюць каля 500 грузавых аўтамабіляў. Дзяржпамежкамітэт Беларусі рэгулярна скардзіцца, што літоўскія калегі працуюць вельмі марудна.


На ровары або пешшу прайсці «Беняконі» нельга.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10