навіны

Нобэлеўскія лаўрэаты заклікалі сусветных лідараў дапамагчы вызваліць беларускіх палітвязняў

Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info
Папраўчая калонія ў Бабруйску. Фота: komkur.info
podpis źródła zdjęcia

Палітолаг і палітык Дзмітрый Балкунец апублікаваў на сваім сайце зварот лаўрэатаў Нобэлеўскай прэміі да прэзідэнта ЗША Доналда Трампа і сусветных лідараў з заклікам да вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі.

Зварот падпісалі больш як 30 лаўрэатаў з розных галінаў: літаратуры, міру, фізікі, хіміі, медыцыны і эканомікі. Сярод падпісантаў беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, украінская актывістка Аляксандра Матвійчук, расейскі журналіст Дзмітрый Муратаў і іншыя.

У звароце адзначаецца, што Еўропа «не сутыкалася з такой маштабнай гуманітарнай катастрофай, выкліканай палітычнымі рэпрэсіямі, з часоў таталітарных рэжымаў XX стагоддзя. Больш за 300 000 чалавек былі вымушаныя пакінуць краіну, а тысячы сталіся ахвярамі катаванняў і жорсткага абыходжання».

Аўтары звароту адзначаюць, што цяпер у беларускіх турмах утрымліваецца больш як 1400 палітычных зняволеных, у тым ліку лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі. Сярод палітвязняў ёсць цяжка хворыя і пажылыя людзі, якія ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, «некалькі палітычных зняволеных загінулі ў турмах».

Падпісанты заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць рэпрэсіі і вызваліць усіх палітычных зняволеных, а прэзідэнта ЗША Доналда Трампа і лідараў Еўрапейскага Звязу – «прыняць тэрміновыя і рашучыя захады для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі».

,,

«Міжнародная супольнасць не можа заставацца абыякавай, калі тысячы невінаватых людзей пакутуюць ад палітычных рэпрэсіяў», – гаворыцца ў звароце.


Доналд Трамп у Авальным кабінеце Белага дому. ЗША, Вашынгтон. 14 лютага 2025 года. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

«Лукашэнка гатовы сцішыць рэпрэсіі». «The New York Times» анансавала ўгоду паміж ЗША і Беларуссю

навіны

Нагадаем, што лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская 18 лютага на сустрэчы ў Вільні з амбасадарамі і кіраўнікамі дыпмісіяў 25 краінаў, акрэдытаваных у Літве, адзначыла, што «калі рэжым сапраўды вызваляе палітвязняў і спыняе рэпрэсіі, то некаторыя амерыканскія санкцыі могуць быць аслабленыя ці прыпыненыя, але не скасаваныя».

«Калі рэпрэсіі працягваюцца і ўзмацняюцца – санкцыі павінны быць больш жорсткімі. Пры гэтым усе еўрапейскія санкцыі ў бягучых умовах мусяць заставацца нязменнымі», – сказала яна.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10