Вайна

Зяленскі: Калі Пуцін не прыедзе ў Стамбул, гэта будзе ягонай паразай

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua
podpis źródła zdjęcia

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў эксклюзіўным інтэрв'ю, апублікаваным у французскім выданні «Libération», расказаў, чаго чакае ад магчымых перамоваў з Расеяй у Стамбуле. Пра гэта паведамляе «Ouest-France».

Расея рыхтуецца да больш маштабнага наступу на Украіну. Фота: aa.com.tr
Украінская выведка: Расея рыхтуецца да наступу пад прыкрыццём перамоваў навіны

Уладзімір Зяленскі заявіў, што гатовы сустрэцца з Уладзімірам Пуціным асабіста, калі той пагодзіцца на паездку. «Мы з ім не можам цяпер ува ўсім дамовіцца, гэта немагчыма. [... ] Але мы павінны неяк знайсці фармат, каб пакласці канец вайне», – сказаў Зяленскі, зноў заклікаўшы да неадкладнага спынення агню без папярэдніх умоваў.

Паводле яго, сустрэча не можа быць сімвалічнай:

,,

«Калі я сустрэнуся з ім, мы павінны выйсці з гэтага з палітычнай перамогай: спыненнем агню, абменам палоннымі паводле прынцыпу «ўсе на ўсіх» ці нечым накшталт гэтага».


Лідары еўрапейскіх дзяржаваў, якія прыехалі ў Кіеў на перамовы 10 траўня. Фота: BILD
Еўразвяз выставіў ультыматум Пуціну і пагражае санкцыямі, але якімі? навіны

Зяленскі падкрэсліў, што гарантаваць выкананне любога пагаднення могуць толькі вонкавыя пасярэднікі, якім бы давяралі абодва бакі. На ягоную думку, прысутнасць прэзідэнта ЗША Доналда Трампа магла б заахвоціць кіраўніка Расеі здзейсніць паездку: «Калі Пуцін не прыедзе, гэта будзе выглядаць для яго як поўная параза».

Зяленскі адзначыў, што Украіна трымаецца стойка, паток зброі і беспілотнікаў палепшыўся. Ён заклікае да новага раўнду жорсткіх санкцыяў супраць Расеі, у прыватнасці з боку ЗША і Еўрапейскага Звязу. Прэзідэнт Украіны таксама пахваліў адзінства паміж Францыяй, Злучаным Каралеўствам і Нямеччынай, якія, маўляў, утвараюць вельмі актыўную «тройку» – цесна скаардынаванае дыпламатычнае трыа, што застаецца ў сталым кантакце з Кіевам.

Нагадаем, што лідары Францыі, Украіны, Нямеччыны, Польшчы і Вялікай Брытаніі прапанавалі поўнае спыненне агню з 10 траўня, паабяцаўшы ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, калі яна на гэта не пагодзіцца. Аднак Пуцін адмовіўся ад гэтага і прапанаваў перамовы ў Турцыі 15 траўня.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган заявіў, што ягоная краіна гатовая стацца пляцоўкаю для мірных перамоваў паміж Расеяй і Украінай. А прэзідэнт ЗША Трамп запатрабаваў, каб Кіеў неадкладна пагадзіўся на перамовы з Расеяй нават без замірэння.

Прэзідэнт Украіны Зяленскі адказаў на гэта, што першы крок да рэальнага заканчэння вайны – гэта спыненне агню. Аднак на перамовы ў Стамбуле пагадзіўся, выклікаўшы на іх самога Пуціна. Той жа свайго ўдзелу не пацвердзіў.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10