навіны

Спыняецца выпуск «Экономической газеты»: «жыццё змянілася да непазнавальнасці»

«Экономическая газета». Фота: neg.by
«Экономическая газета». Фота: neg.by
podpis źródła zdjęcia

Выпуск «Экономической газеты» ў Беларусі, якая выходзіла больш за 30 гадоў, спыняецца з ліпеня сёлета. Пра гэта на сайце выдання паведаміў галоўны рэдактар Фёдар Велікаселец.

Паводле яго, сход акцыянераў таварыства «Белбізнеспрэс», які ёсць заснавальнікам і выдаўцом «Экономической газеты», пастанавіў спыніць яе выпуск з ліпеня 2025 года.

Газета выходзіла з 1992-га.

«За гэты час жыццё ў цэлым змянілася да непазнавальнасці. Асабліва ў інфармацыйнай сферы. Няма ніякіх праблемаў у атрыманні патрэбнай інфармацыі цягам хвіліны-другой. Да нашых паслуг дзясяткі, калі не сотні, сайтаў, у тым ліку ўсіх міністэрстваў і ведамстваў, спецыялізаваныя парталы, розныя галіновыя выданні. Папяровым выданням з іх цыкламі друку і дастаўкі даводзіцца саступаць месца электронным сродкам масавай інфармацыі. Такая сітуацыя ўва ўсім свеце. І нашая гісторыя не выключэнне і не падстава для песімізму. Хутчэй, наадварот: мы ўсведамляем тую ролю, якую адыгралі ў станаўленні новых эканамічных адносін у краіне, і «пакідаючы сцэну» кажам: «місія выкананая!» – адзначыў галоўны рэдактар.

З паведамлення пры гэтым незразумела, ці працягнуць працаваць сайт і іншыя рэсурсы выдання.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10