навіны

Прадстаўнікі ЗША і Расеі сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі для развязання пытання вайны ва Украіне

Украінскія вайскоўцы
Украінскія вайскоўцы. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: @GeneralStaffUA / Х
podpis źródła zdjęcia

Амерыканскія і расейскія афіцыйныя асобы сустрэнуцца ў Саудаўскай Аравіі найбліжэйшымі днямі, каб распачаць перамовы, скіраваныя на спыненне вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляе «Reuters» са спасылкаю на крыніцы, знаёмыя з планамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, які ў пятніцу сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Ды Вэнсам у Нямеччыне, заявіў, што Украіну не запрашалі на перамовы ў Саудаўскую Аравію, і Кіеў не будзе ўступаць у перамовы з Расеяй да кансультацыяў са стратэгічнымі партнёрамі.

Ад ЗША ў Саудаўскую Аравію паедуць дзяржсакратар ЗША Маркаў Руб'ёў, дарадца ў нацыянальнай бяспецы Майк Ўолц і пасланнік Белага дому на Блізкім Усходзе Стыў Ўіткоф, паведаміў «Reuters» чалец Палаты прадстаўнікоў ЗША Майкл Маккол.

Сцягі ЗША і ЕЗ. Фота: Jane Barlow/PA Images via Getty Images

ЗША не пускаюць ЕЗ (і Беларусь) за стол перамоваў наконт Украіны

навіны

У кулуарах Мюнхенскага форуму бяспекі Маккол заявіў, што мэта перамоваў – арганізаваць сустрэчу прэзідэнта ЗША Доналда Трампа, прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, «каб нарэшце ўсталяваць мір і скончыць з гэтым канфліктам».


Дасведчаная крыніца пацвердзіла, што ў Саудаўскай Аравіі запланаваныя перамовы паміж амерыканскімі і расейскімі афіцыйнымі асобамі.


На Мюнхенскім форуме Уладзімір Зяленскі заявіў, што не будзе сустракацца ні з кім з расейцаў, акрамя Пуціна.


Трамп, які ўступіў на пасаду 20 студзеня, неаднаразова даваў абяцанні пра хуткае спыненне вайны ва Украіне. У сераду ён асобна патэлефанаваў Пуціну і Зяленскаму, у выніку чаго еўрапейскія хаўруснікі Вашынгтону былі занепакоеныя тым, што яны будуць выключаныя з усякага мірнага працэсу.


Гэтыя асцярогі ў значнай ступені пацвердзіліся ў суботу. Пасланнік Трампа ў справах Украіны заявіў, што Еўропе не будзе месца за сталом перамоваў, пасля таго як Вашынгтон разаслаў у еўрапейскія сталіцы анкету з пытаннем пра тое, які ўнёсак яны могуць зрабіць у гарантаванне бяспекі для Кіева.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10